Вы тут

Турыстаў у Пекіне паменела


Чакаецца, што ў першым квартале гэтага года Пекін прыме на 44 млн менш турыстаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года, або на 70 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў начальнік Пекінскага гарадскога ўпраўлення культуры і турызму Чэнь Дун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З-за ўспышкі каранавіруса новага тыпу даходы ад турызму ў студзені-сакавіку, як чакаецца, скароцяцца на 84 млрд юаняў (каля 12 млрд долараў), або на 64,7 працэнта, сказаў Чэнь Дун. Пачынаючы з 24 студзеня ў горадзе закрыўся 181 турыстычны аб’ект і прыпынілі дзейнасць 3016 турыстычных агенцтваў. У дні канікул з нагоды «Чуньцзэ» (свята Вясны) горад прыняў амаль на 82 працэнта менш турыстаў і недаатрымаў каля 90 працэнтаў даходаў ад турызму, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Ведамства распрацавала шэраг мер па аказанні дапамогі турыстычным кампаніям, уключаючы прадастаўленне субсідый у памеры 345 млн юаняў, а таксама стымуляванне некаторых з іх да распрацоўкі турыстычных анлайн-прадуктаў для развіцця новых фактараў росту.

Летась Пекін прыняў 320 млн турыстаў, прырост склаў 3,6 працэнта ў гадавым вылічэнні, даходы горада ад турызму склалі 622 млрд юаняў, што на 5,1 працэнта больш, чым у 2018-м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент. 

Грамадства

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».

Грамадства

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.