Вы тут

Беларуска-італьянскі круглы стол з элементамі вэбінара пройдзе ў НАН


2 красавіка ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі  адбудзецца Міжнародны беларуска-італьянскі круглы стол з элементамі вэбінара “Прафілактыка рака шыйкі маткі ў Беларусі”. Яго асноўная мэта - павялічыць дасведчанасць насельніцтва ў пытанні  змяншэння рызык развіцця дадзенага анкалагічнага захворвання.


Як паведамілі ў прэс-службе НАН, спецыялісты плануюць абмеркаваць новыя методыкі прафілактыкі і дыягностыкі рака шыйкі маткі, а таксама падыходы па зніжэнні смяротнасці ад гэтага захворвання ў Беларусі. У рабоце круглага стала прымуць удзел вядучыя навукоўцы Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і іншыя. Таксама ў рабоце круглага стала плануецца ўдзел прадстаўнікоў Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У цяперашні час рак шыйкі маткі займае 9-е месца сярод найбольш распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у беларускіх жанчын і 3-е месца па частаце выяўляемасці сярод жанчын ва ўзросце ад 15 да 44 гадоў. Круглы стол дае выдатную магчымасць вучоным Беларусі і Італіі абмяняцца вопытам работы і дасягненнямі ў пытаннях прафілактыкі і дыягностыкі дадзенага захворвання. Мерапрыемства будзе спрыяць абмену ведамі і ўмацаванню навуковага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».