Вы тут

Буслы і першыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь


Пра гэта паведамляе сайт грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.


Падобна, што самая вясення краіна – Беларусь: менавіта ў нас адзначана на сёння больш за ўсё назіранняў птушак-вестуноў “Жывой вясны”. Усяго ў розных краінах адзначана 500 такіх назіранняў. 

Першымі вясну на сваіх крылах нясуць нам белыя буслы. Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) ужо атрымала 281 паведамленне пра іх вяртанне ў Беларусь. Самага першага бусла заўважылі ў Брэсцкай вобласці яшчэ 18 лютага, а на сёння гэтыя птушкі адзначаныя ўжо ва ўсіх абласцях Беларусі.

А вось назіранняў вясновых ластавак пакуль яшчэ вельмі мала, так што калі вы іх бачылі, але не паспелі дадаць назіранне, то цяпер самы час!

На тэрыторыі Беларусі вызначаюць тры віды ластавак: гарадскую, вясковую і ластаўку-зямлянку. Птушкамі “Жывой вясны” лічацца два апошнія віды.

20 сакавіка ўжо адзначаны прылёт першай вясковай ластаўкі, — кажа спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Cямён Левы.  — Птушку ўбачылі Марына і Андрэй Абрамчукі на поўдні Маларыцкага раёна. Гэта вельмі рана. Звычайна яны вяртаюцца з Афрыкі ў красавіку. Халоднае надвор’е ў апошнія дні, верагодна, прымусіла першую ластаўку адляцець далей на поўдзень. Для харчавання ім патрэбныя насякомыя, якія лётаюць. Пакуль іх няшмат.”

Акрамя вясковых ластавак, у першай палове красавіка павінны прыляцець зязюлі. Астатніх птушак-вестуноў вясны чакаюць пазней: у пачатку мая  вернуцца ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы мая – шчуркі-пчалаедкі. Складанне вясновай карты - адна з асноўных актыўнасцяў “Жывой вясны”. Чым больш назіранняў на карце – тым больш інтэнсіўным колерам зафарбаваная краіна. На карце можна пабачыць дынаміку таго, як птушкі нясуць нам вясну.

Як можна дадаць назіранне?

  • на сайце “Жывой вясны” пры дапамозе формы “Дадаць назіранне”;
  • запісаць сваё назіранне ў суполках кампаніі ў сацыяльных сетках “Фэйсбук “ і “УКантакце”.

Прачытаць апісанне птушак і паслухаць іх галасы можна на сайце АПБ або ў мабільным вызначальніку  Ptushki.

Кампанія “Жывая вясна” ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement.  .

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: comenius.susqu.edu

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.