Вы тут

Беларускі спартсмен Уладзімір Самсонаў ахвяраваў Беларусі 10 тыс. еўра на барацьбу з каранавірусам


Беларускі спартсмен Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 тыс. еўра на дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам краіны ў барацьбе з каранавірусам, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на прэс-службу Міністэрства спорту і турызму.


Уладзімір Самсонаў - заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь і шматгадовы лідар нацыянальнай зборнай па настольным тэнісе. У яго скарбонцы нямала ўзнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Самсонаў - удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў і экс-першая ракетка свету. А акрамя таго - трохразовы пераможца Кубка свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовы пераможца "Еўра-топ 12", дзевяціразовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў, уладальнік сярэбранага медаля I Еўрапейскіх гульняў у Баку, капітан і Сцяганосец беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Прэв'ю: МН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.