Вы тут

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам


«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. Кiраўнiк краiны адзначыў, што не проста так закрануў гэтую тэму: у прадухiленнi распаўсюджвання небяспечнага захворвання павiнна дапамагаць i мiлiцыя: «Трэба раiць людзям, асаблiва старым, дзесьцi дапамагчы, падказаць. Калi камусьцi трэба — хлеба i малака ў краме набыць i аднесцi. Лепш няхай яны пабудуць дома». Карэспандэнт «Звязды» паназiрала, як з улiкам гэтых рэкамендацый працуюць сёння ўчастковыя ў сельскай мясцовасцi.


Маёр мiлiцыi Вячаслаў Агароднiкаў — старшы ўчастковы iнспектар Магiлёўскага РАУС, у яго адмiнiстрацыйны ўчастак уваходзяць пасёлак Буйнiчы, а таксама Галынец i Цiшоўка. Большасць жыхароў — пенсiянеры, а яшчэ, як i ў iншых невялiкiх населеных пунктах, тут хапае людзей, якiя любяць выпiць i не спяшаюцца працаўладкавацца. I тыя, i другiя на асаблiвым улiку. Бо пенсiянеры якраз часцей за ўсё становяцца закладнiкамi так званых асацыялаў. Каб ведаць, чым дыхае падшэфная яму тэрыторыя, участковы рэгулярна наведвае такiх людзей. Для жыхароў ён свой чалавек, з якiм можна падзялiцца любымi праблемамi. Бо акрамя таго, што Вячаслаў Агароднiкаў мiлiцыянер, ён яшчэ i дэпутат — народны абраннiк. Яму расказваюць нават такое, чым не з кожным сваяком падзеляцца.

Дарэчы, перад тым як адправiцца ў рэйд, ён дэманструе наяўнасць маскi i дэзынфектара. Маўляў, добра ведаем, у якой абстаноўцы даводзiцца працаваць. I сур'ёзна дадае, што яго задача — прапанаваць дапамогу i папярэджваць медыкаў, калi заўважыць нешта падазронае сярод сваiх падапечных.

Першы наш клiент — Сяргей, 49-гадовы жыхар вёскi Галынец. Мужчына нiдзе не працуе, злоўжывае алкаголем. Жыве тым, што «калымiць» на паслугах для насельнiцтва — дровы коле, градкi ўскопвае, ваду носiць, калi трэба... Дом, якi ён дзелiць з братам, — на ўскрайку вулiцы. Брамка расчынена насцеж, гаспадароў няма. Але раптоўна на гарызонце з'яўляецца мужчына, якi накiроўваецца да нас. Гэта i ёсць той самы Сяргей — заўважыў машыну ўчастковага i спяшаецца яго павiтаць. Пад вокам сiняк, на галаве шрамы, але расказваць участковаму, адкуль гэтыя адзнакi «прыгажосцi», не спяшаецца. Маўляў, так, вытворчыя траўмы. Мужчына перыядычна кашляе, i я адыходжу ад яго на бяспечную адлегласць.

— Не, гэта не каранавiрус, — супакойвае ён. — Я сябе нармальна адчуваю. У нашай вёсцы гэтай хваробы наогул няма. Якi там каранцiн? Сядзець дома не магу, трэба на хлеб зарабляць.

— Парадак у хаце навёў? — строга пытаецца ўчастковы. Той мармыча, што часу не было, але паслухмяна вядзе нас у дом. У нос шыбае непрыемны пах, у хаце быццам пранёсся ўраган, i наступствы яго так нiхто i не паспрабаваў лiквiдаваць.

Участковы пагражае адправiць мужчыну на прымусовае лячэнне ад алкагалiзму, калi той не возьмецца за розум. Сяргей абяцае выправiцца, прызнаецца, што зусiм адмовiцца ад гарэлкi не можа, але не будзе злоўжываць.

Мужчына зноў кашляе, i я пытаюся, чаму ён не iдзе ў палiклiнiку.

— Ды ён некалькi дзён таму ўжо там быў, — адказвае за яго ўчастковы. — Там яму i лёгкiя праверылi, i кроў — усё ў парадку. А яшчэ ездзiлi ў наркадыспансер, дзе прайшлi камiсiю на прадмет магчымасцi адпраўлення ў лячэбна-працоўны прафiлакторый. Урачы былi ў шоку, калi на пытанне «Колькi вы можаце выпiць бутэлек гарэлкi?» ён адказаў, што адна бутэлечка для яго — гэта ў роце папаласкаць.

— Гэты кантынгент хварэе толькi на адно — на злоўжыванне алкаголем, — кажа Вячаслаў Агароднiкаў, калi мы едзем на наступны адрас. — Кола знаёмых Сяргея мне добра вядомае. Я ведаю, з кiм ён можа пiць i ў каго. Ён гэта таксама ведае i не падманвае. I яго брат пiтушчы. Бацькi былi добрыя, а вось сыны п'янiцы.

У планах участковага — наведаць яшчэ адзiн дом, дзе таксама злоўжываюць моцнымi напоямi. Там жывуць бацька з сынам. Але, як высветлiлася, у хаце iм не сядзiцца. Уваходныя дзверы падпёртыя вiламi.

— Сын, магчыма, працуе, — мяркуе Вячаслаў Агароднiкаў. — Яму дапамаглi адкрыць IП, i цяпер ён спецыялiзуецца на нарыхтоўцы дроў. А вось бацька — пенсiянер i ўжо, напэўна, пайшоў кудысьцi ў госцi. Трэба будзе потым яшчэ раз сюды заехаць.

Праверка схiльных да злоўжывання алкаголем асоб — адзiн са штодзённых абавязкаў старшага ўчастковага. Акрамя гэтага, трэба працаваць з матэрыяламi спраў на тых, хто парушае законы, весцi прафiлактычныя гутаркi з жыхарамi, каардынаваць работу падначаленых яму ўчастковых.

У Цiшоўцы мы спачатку накiроўваемся ў паштовае аддзяленне.

— Гэта тое месца, дзе часцей за ўсё бываюць людзi, i наша паштальён добра ведае, чым дыхае насельнiцтва, — тлумачыць участковы. — Нядаўна заехаў на пошту спытацца, як справы, i тут да мяне грамадзянка звярнулася. Сказала, што знайшла патроны, якiя захоўваў яе памерлы сужэнец. З'ездзiлi да яе, факт пацвердзiўся, i я вызваў аператыўна-следчую групу, якая канфiскавала боепрыпасы.

Першае, што трапiла на вочы, калi мы адчынiлi дзверы пошты, — памятка на шкляной перагародцы, дзе вялiкiмi лiтарамi пазначана: з мэтай прафiлактыкі вострых рэспiраторных захворванняў людзi павiнны трымаць дыстанцыю 1,5—2 метры.

Паштальён Святлана (яна ж выконвае абавязкi начальнiцы паштовага ўчастка) адразу пачала дзялiцца апошнiмi навiнамi. Паскардзiлася на жыхарку, якая крыўдзiць старую мацi, адбiрае ў яе пенсiю. Мацi ходзiць галодная, у краме бярэ прадукты «на вэксаль». Участковы адзначае, што ў днi выплаты пенсiй на ўчастку сапраўды адбываецца ўсплёск п'яных дэбошаў. Таму iнфармацыя, якой яны абменьваюцца са Святланай, вельмi важная.

Калi заходзiць размова пра каранавiрус, Святлана дэманструе першасныя сродкi абароны ад гэтай напасцi, але просiць яе не фатаграфаваць. Вунь лепш зварот да насельнiцтва фатаграфуйце, раiць яна.

— Мы працуем з гэтай пошасцю калектыўна, — кажа Святлана. — I правiлы паводзiн ведаем добра. Кашляць, напрыклад, трэба ў локаць. А наогул кожны чалавек павiнен клапацiцца пра сябе i думаць пра iншых. Мае бабкi i ўсе, хто сюды прыходзiць, свядомыя. Калi прастудзiлiся, надзяваюць павязкi. Моладзь на ўсякi выпадак трымаецца далей ад старых. Раней такога не было. Некалькi дзён таму, калi пенсiю выдавала, людзей было зашмат, старыя не вельмi спяшалiся дамоў. У iх нервовы стрэс ад гэтага каранавiруса, даводзiлася супакойваць, знiжаць напружанне.

Раптам на пошту заходзiць малады мужчына i жартаўлiва пытаецца: «Цi прыйшла мне пасылка з Iталii?» Кожны разумее, што смешнага ў тым, што адбываецца ў свеце, мала, але ж трэба неяк расслабляцца. Тым не менш, як мне здалося, на вёсцы ўсё ж такi спакайней, чым у горадзе.

Жыхарка Цiшоўкi Юлiя Дзям'янаўна Стадольнiк (на фота), да якой мы завiталi ў гэты дзень, размяняла ўжо восьмы дзясятак, але склаўшы рукi не сядзiць. Шчыруе па гаспадарцы. Трэба курам ежу варыць, да пасяўной рыхтавацца.

— Пра каранавiрус ужо i слухаць не хочацца, — кажа яна, адарваўшыся ад спраў. — Па тэлевiзары кожную хвiлiну пра яго кажуць. Надакучыла. Маскi? Не, не купляла. Iх жа няма ў продажы. Ад чужых трымаюся на дыстанцыi да двух метраў. Ды я нiкуды i не хаджу. Ногi баляць. А прадукты нявестка прыносiць. Мы з дзедам жывём удвух. Нiхто з чужых да нас не прыходзiць. Толькi свае. Бульба ёсць, козачка малаком забяспечвае — так што не прападзём. А зламыснiкаў у нас у вёсцы няма. Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ.

Больш важна для пенсiянеркi было данесцi да мiлiцыянера iнфармацыю пра тое, што мясцовы алкаголiк пачаў бузiць. Няма ад яго нiякай рады, дапамажы, даражэнькi, прасiла яна. I ўчастковы паабяцаў разабрацца, арганiзаваць бузацёру «першую камiсiю» для накiравання ў ЛПП. Звычайна гэта дапамагае.


Дзмiтрый Iгнатовiч, афiцыйны прадстаўнiк УУС Магiлёўскага аблвыканкама:

— Шмат увагi ўдзяляецца ўразлiвым катэгорыям насельнiцтва — пажылым, адзiнока пражываючым грамадзянам. Цяпер сацыяльныя службы, пошта, БРСМ, Чырвоны Крыж i iншыя арганiзацыi iмкнуцца дапамагчы такiм людзям з дастаўкай прадуктаў, пенсii i ўсяго неабходнага. Але пад маскай памочнiка ў дом могуць паспрабаваць пранiкнуць i зламыснiкi з мэтай абрабаваць старога чалавека. Мы гэта ведаем i трымаем на кантролi. Папярэджваем пенсiянераў, каб не былi вельмi даверлiвыя, патрабавалi ў незнаёмцаў дакументы, а калi што, не саромелiся тэлефанаваць нам. Мы аператыўна адрэагуем на кожны сiгнал. Наогул нашы супрацоўнiкi гатовы аказаць старым людзям абсалютна любую дапамогу.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.