Вы тут

Тэорыя выпрабоўваецца практыкай


У краiне працягваецца комплексная праверка баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi Узброеных Сiл. Падчас яе палявы выхад праводзiцца з падраздзяленнямi 60-га асобнага палка сувязi. Ён мае на мэце ўдасканалiць узровень палявой вывучкi i зладжанасцi пры выкананнi задач па прызначэннi ў розных умовах.


— Асаблiвая ўвага падчас заняткаў удзяляецца асваенню вайскоўцамi сучасных лiчбавых сродкаў сувязi, — зазначылi ў абаронным ведамстве. — Напрыклад, дзве машыны мабiльнага комплексу «Мускат» замяняюць сабой сама меней шэсць апаратных старога парка. А якасць сувязi адпавядае ўсiм сучасным патрабаванням па мабiльнасцi, схаванасцi, абароненасцi i надзейнасцi. Усе працэсы арганiзацыi i ўстанаўлення сувязi цалкам аўтаматызаваны.

Напрыканцы выхаду сувязiстаў чакае кантрольны занятак па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Кiраваць iм будзе начальнiк сувязi Узброеных Сiл — начальнiк упраўлення сувязi Генеральнага штаба Узброеных Сiл Алег Мiшчанка.

Палявы выхад праходзiць у гэтыя днi i ў 1-м зенiтным ракетным палку Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны. Ён мае на мэце ўдасканаленне палявой вывучкi i манеўраных магчымасцяў дывiзiёна i набыццё практычных навыкаў камандзiрамi батарэй. А ў складанай радыёэлектроннай абстаноўцы будзе праверана зладжанасць разлiкаў падчас адбiцця ўдараў з паветра.

Падчас выхаду вайскоўцы адпрацоўваюць некалькi пытанняў. Сярод iх — здзяйсненне маршу, перавод тэхнiкi ў баявое становiшча, арганiзацыя аховы, iнжынернага i тылавога забеспячэння, а таксама радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны. Шмат увагi звернута на тое, як на практыцы выконваюцца нарматывы па тактычнай, тактыка-спецыяльнай i спецыяльнай падрыхтоўцы ў складзе разлiкаў.

— Палявы выхад дапаможа павысiць палявую вывучку i зладжанасць падраздзялення, дасць вайскоўцам магчымасць атрымаць вопыт у выкананнi функцыянальных абавязкаў, — падкрэслiлi ў Мiнiстэрстве абароны.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.