Вы тут

Вярнуць грошы за пакупкі можна будзе праз АРІП


У цяперашні час з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі многія арганізацыі гандлю і сэрвісу вымушаны вяртаць грашовыя сродкі за аплачаныя раней тавары, якія так і не былі дастаўлены кліентам, і паслугі, якія так і не былі аказаны.


У сувязі з гэтым прэс-служба Нацыянальнага банка краіны звяртае ўвагу на тое, што ў выпадку, калі арганізацыя гандлю (сэрвісу) гатовая вярнуць свайму кліенту грашовыя сродкі, раней выплачаныя пры дапамозе банкаўскай плацежнай карткі, такую аперацыю неабходна аформіць шляхам ажыццяўлення аперацыі вяртання ў плацежным тэрмінале. У гэтым выпадку кліенту будуць вернутыя яго грашовыя сродкі, а арганізацыі гандлю — раней выплачанае ўзнагароджанне за аказаныя паслугі эквайрынгу (у тым ліку інтэрнэт-эквайрынгу).

Таксама эксперты рэгулятара паведамляюць, што цяпер праводзяцца работы па ўкараненні ў АРІП падобнага сэрвісу, які дазволіць кліентам ажыццяўляць вяртанне плацяжоў, зробленых у безнаяўнай форме, з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а арганізацыям гандлю (сэрвісу) — раней выплачанае імі ўзнагароджанне. Такі сэрвіс будзе рэалізаваны на працягу некалькіх месяцаў, падрабязную інфармацыю аб парадку яго выкарыстання паведамяць пазней.

Пры гэтым спецыялісты нагадваюць, што ў АРІП ужо рэалізаваны механізм вяртання ў поўным аб'ёме плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі. Для гэтага неабходна падаць заяву аб вяртанні залішне (памылкова) выплачанай сумы ў арганізацыю, якая ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі (разлікова-даведачны цэнтр). Пасля разгляду заявы грошы будуць вернуты плацельшчыку.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Загаловак у газеце: Грошы будуць вернутыя ў поўным аб'ёме...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.