Ашуканцы, выкарыстоўваючы вядомыя арганізацыі і сайты, зноў актывізаваліся
Прэс-служба Беларусбанка папярэджвае сваіх кліентаў аб тым, што іх спецыялісты не запускалі платформу для дыстанцыйнага заробку. А справа вось у чым: нядаўна ў сеціве зноў з'явіўся інтэрнэт-рэсурс, уладальнікі якога, карыстаючыся таварным знакам ААТ «ААБ Беларусбанк», збіраюць асабістыя звесткі карыстальнікаў.
Сайт, размешчаны па адрасе bel-program.com, з'яўляецца падробленым, не мае нічога агульнага з «Беларусбанкам». Акрамя таго, у структуры холдынга Беларусбанка адсутнічае даччынае прадпрыемства «Беларусбанк-Інвест».
Пра названы сайт банк ужо папярэджваў кліентаў. Аднак зламыснікі пайшлі далей і гэтым разам распаўсюджваюць інфармацыю аб платформе праз падробленую старонку, знешне падобную на афіцыйны рэсурс www.tut.by. Кліенты банка, не разабраўшыся, што гэта за старонка, вераць фэйку.
Увод персанальных звестак пры спробе скарыстацца паслугамі, прапанаванымі гэтым шэрым сайтам, можа прывесці да іх кампраметацыі. Гэта значыць, што пасля асабістая інфармацыя можа быць выкарыстана махлярамі для завалодання грашовымі сродкамі кліента праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Эксперты найбуйнейшага банка краіны раяць нам быць больш уважлівымі, пільнымі. Для атрымання інфармацыі пра яго паслугі, а таксама навіны карыстацца толькі афіцыйным сайтам установы.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: Depositphotos.com
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.