У Міністэрстве інфармацыі Беларусі прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым
Размова вялася пра медыйнае супрацоўніцтва нашых краін, пра тое, як асвятляецца беларуская праблематыка ў Расіі і наадварот — расійская тэма ў Беларусі. Шмат увагі надавалася 75-годдзю Вялікай Перамогі: юбілейную дату нашы народы будуць адзначаць 9 мая 2020 года.
Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў руплівасць беларускіх СМІ ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны. Алесь Мікалаевіч назваў шэраг творчых, медыйных праектаў, якія закранулі самыя драматычныя, гераічныя эпізоды ў ваенным лёсе Беларусі. Журналісты імкнуцца паказаць супольныя намаганні ўсіх народаў былога Савецкага Саюза ў змаганні з фашысцкімі захопнікамі, расказваюць пра ўдзел прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў у вызваленні Беларусі. Подзвігі іх у нашай краіне памятаюць, памяць пра герояў шануюць. Таму сведчаннем і шырокая Міжнародная акцыя “На славу агульнай Перамогі!”, якая доўжыцца й цяпер.
У дружалюбнай сустрэчы з Паслом Дзмітрыем Мезенцавым паўдзельнічалі першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Бадак.
Як вядома, у апошнія гады папулярнасць сярод літаратараў Беларусі ды Расіі набыў альманах “Созвучие”. На яго старонках актыўна друкуюцца прадстаўнікі розных нацыянальных літаратур Расіі. Варта згадаць публікацыі Саліха Гуртуева (Кабардзіна-Балкарыя), Зульфіі Хананавай (Башкартастан), Марата Гаджыева, Анварбека Култаева (Дагестан), Адама Ахматукаева (Чачэнская Рэспубліка) ды іншых паэтаў і празаікаў.
У выдавецтве “Мастацкай літаратуры” выходзіць серыя кніг “Сябрына: паэзія народаў Расіі”. Дзмітрый Мезенцаў, звярнуўшы ўвагу на гэтыя важныя супольныя праекты, паабяцаў са свайго боку шматгранную падтрымку творчых памкненняў беларускіх літаратараў у развіцці беларуска-расійскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў.
Сяргей Шычко
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!