Вы тут

На апошніх таргах сакавіка курс еўра прасеў на 3,5 капейкі


Беларускі рубель на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 сакавіка ўзмацніўся да долара і еўра.


Долар ЗША патаннеў на 1,67 капейкі. Цяпер ён ацэньваецца ў 2,5856 рубля.

Еўра знівеліраваў учарашні рост і зараз каштуе 2,8446 рубля. Гэта на 3,47 капейкі менш, чым у панядзелак.

Курс ста расійскіх рублёў вырас на 3,1 капейкі — 3,291 беларускага рубля.

Па стане на 14:20 курсы валют у беларускіх банках знаходзяцца ў наступных дыяпазонах:

Валюта Купля Продаж
Долар 2.53-2.585 2.6-2.65
Еўра 2.78-2.837 2.847-2.975
Расійскі рубель100 3.15-3.26 3.29-3.7

Нагадваем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара і еўра — 30 і 20%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».