Вы тут

У Туркменістане забаранілі слова "каранавірус"


Улады Туркменіcтана забаранілі выкарыстоўваць слова "каранавірус" і выключылі яго з ужытку з мэтай схаваць інфармацыю аб пандэміі, паведамляе Lenta ru са спасылкай на партал арганізацыі Reporters Without Borders (RSF).


Паводле звестак праваабаронцаў, усім СМІ ў краіне забаранілі паказваць слова "каранавірус" у публікацыях. Яно было таксама выключана з адмысловай брашуры, якую міністэрства аховы здароўя Туркменістана рассылае ў навучальныя ўстановы, бальніцы і на працоўныя месцы.

У той жа час грамадзяне, якія носяць маскі на вуліцы і кажуць пра пандэмію каранавіруса ў свеце, могуць быць арыштаваныя супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у цывільным.

Раней прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у ходзе пасяджэння ўрада параіў грамадзянам абараняцца ад вірусаў старадаўнім народным сродкам - дымам гармалы. Лідар краіны адзначыў, што на працягу тысячагоддзяў продкі туркменістанцаў стварылі нацыянальныя метады барацьбы са шкоднымі звычкамі і прафілактыкі розных інфекцыйных захворванняў.

Паводле апошніх звестак, у Туркменіі не зафіксавана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам. Агульная колькасць інфіцыраваных SARS-CoV-2 у свеце перавысіла 786 тысяч чалавек; амаль 38 тысяч памерлі, больш за 165 тысяч вылечылася.

Прэв'ю: Комерсантъ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?