Вы тут

Практычна ўсе айчынныя спартсмены вярнулiся ў Беларусь


Пра гэта расказаў прэс-сакратар Мiнiстэрства спорту i турызму Уладзiмiр Несцяровiч. Яшчэ тыдзень таму на зборах у розных кутках планеты знаходзiлася каля 100 беларускiх атлетаў.


30 сакавiка з Расii вярнулiся 16 лёгкаатлетаў, 31-га — яшчэ 13, пасля чаго за межамi Беларусi засталiся толькi сем спартсменаў. Шэсць з iх знаходзяцца ў планавым адпачынку на тэрыторыi Расii, адзiн праходзiць навучанне ў ЗША.

Усе, хто прыбывае з-за мяжы, праходзяць праверку на наяўнасць каранавiруса, пасля чаго адпраўляюцца на двухтыднёвы каранцiн. На цяперашнi момант, па словах прадстаўнiка Мiнiстэрства спорту i турызму, вызначаны чатыры базы, дзе прадугледжаны санiтарна-эпiдэмiчны рэжым, медыцынская рэабiлiтацыя i назiранне за спартыўнымi дэлегацыямi. Выезды за мяжу на вучэбна-трэнiровачныя зборы i спаборнiцтвы часова забароненыя. Зараз у Беларусi для спартсменаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага трэнiровачнага працэсу, таму праблем з падрыхтоўкай да спаборнiцтваў няма. Спартыўная iнфраструктура дазваляе праводзiць паўнавартасныя заняткi.

Адзначым: на сённяшнi дзень 72 беларускiя атлеты, якiя прадстаўляюць 15 вiдаў спорту, выканалi квалiфiкацыйныя патрабаваннi i нарматывы, якiя даюць права выступаць на Алiмпiядзе ў Токiа. Пакуль адборачныя турнiры да Гульняў прыпыненыя ў сувязi з распаўсюджаннем COVID-19, а пасля iх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькi дзясяткаў алiмпiйскiх квот.

Тым часам

Экс-першая ракетка свету, трохразовы пераможца Кубка свету, шасцiразовы чэмпiён Еўропы ў розных разрадах па настольным тэнiсе Уладзiмiр Самсонаў пералiчыў 10 000 еўра на дабрачынны рахунак для дапамогi беларускiм медустановам у барацьбе з каранавiрусам.

Дар’я Лабажэвiч

Прэв'ю: news.sportbox.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».