Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
Раней СМІ пісалі, што 1 красавіка, ноччу, у Капыльскай раённай бальніцы памерла 70-гадовая пацыентка. Яна была з вёскі Доктаравічы, дзе нядаўна жыхароў правяралі на каранавірус. Апошнія два тыдні жанчына правяла ў бальніцы.
Першы выпадак смерці ад ускладненняў, выкліканымі каранавіруснай інфекцыяй, быў зафіксаваны 31 сакавіка. Акцёру Коласаўскага тэатра Віктару Дашкевічу было 75 год.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, сёння пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек. За апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Паводле інфармацыі на 31 сакавіка, колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Беларусі, дасягнула 163 чалавек.
У Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Прэв'ю: Reuters
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.