Вы тут

МЗС - Літве: Карэктна, калі ацэнку працы беларускай сістэмы аховы здароўя даюць прафесіяналы


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоль Глаз даў публічны адказ на пытанне партала tut.by. Яно тычылася таго, что прэзідэнт і міністр замежных спраў Літвы ўчора выказалі сумненні ў эфектыўнасці прымаемых Беларуссю мер па барацьбе з каранавірусом і заявілі аб магчымасці абмежаванні авіязносін паміж нашымі краінамі.


Адказ змешчаны на сайце МЗС.

- Ведаеце, у дадзенай сітуацыі на розум адразу прыходзіць фраза з аднаго вядомага мультфільма: "Хто людзям дапамагае - той марнуе час дарма, добрымі справамі праславіцца нельга..." З 16 сакавіка бягучага года Беларусь дае адну з нешматлікіх магчымасцяў для дастаўкі дадому літоўскіх грамадзян. Дзякуючы захаванню рэйсаў ААТ "Белавія" за гэты перыяд каля 500 літоўцаў вярнуліся на Радзіму, прытым без афармлення віз. Як склаўся б іх лёс, калі б не было гэтай магчымасці, невядома. І Нават сёння каля 20 літоўцаў пройдуць гэтым маршрутам.

МЗС лічыць, што гэта правільна і гатовыя заўсёды па-суседску падставіць плячо. Сёння, калі свет сутыкнуўся з такім магутным выклікам, як ніколі важна салідарнасць і сумесныя намаганні.

- На гэтым фоне зусім незразумела аб якім "недаверы" гаварылі Прэзідэнт і Міністр замежных спраў Літвы, - працягвае Анатоль Глаз. - Любыя заявы падобнага кшталту павінны грунтавацца на дакладнай інфармацыі і фактах, а не на домыслах і чутках. Таму мы былі б удзячныя літоўскаму боку за перадачу нам дакладных звестак аб нейкіх "пэўных ачагах на беларускай тэрыторыі і выпадках смерці, якія фіксуюцца". Калі, вядома, такія звесткі ў яго маюцца.

Аналагічная сітуацыя і з ацэнкамі працы беларускай сістэмы аховы здароўя. Карэктна, калі іх даюць прафесіяналы. Але ў гэтым выпадку мы пачулі традыцыйныя спробы нашых суседзяў падмяняць сабой кампетэнтныя міжнародныя арганізацыі. А неаднаразовыя высновы спецыялістаў СААЗ, у тым ліку ў кантэксце прымаемых нашай краінай мер, не з'яўляюцца сакрэтам. Пры неабходнасці мы гатовыя дадаткова азнаёміць з імі літоўскае кіраўніцтва.

Кантроль над сітуацыяй, самавалоданне, далейшае забеспячэнне мер па спыненні распаўсюджвання пандэміі - гэта тое, у чым мы ўсе зараз асабліва маем патрэбу.

МЗС заклікае літоўскіх калег прытрымлівацца гэтых прынцыпаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».