Вы тут

З'явiўся прэзентацыйны ролiк праекта Нацыянальнага футбольнага стадыёна


Iдэя будаўнiцтва чыста футбольнага стадыёна ў сталiцы была агучана ў 2010 годзе. Першапачаткова планавалася размясцiць яго за межамi МКАД, у мiкрараёне Шчомыслiца каля аднайменнай вёскi i перспектыўнага выставачнага комплексу. У 2013 годзе месцам будаўнiцтва быў вызначаны стадыён «Трактар», аднак пасля ад рэканструкцыi «Трактара» было вырашана адмовiцца, а месцам новага стадыёна была вызначана пляцоўка непасрэдна каля яго. У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка папрасiў старшыню КНР Сi Цзiньпiна, каб «стадыён быў пабудаваны з кiтайскiм каларытам, каб усе, не толькi беларусы, бачылi, што гэта ўзор дружбы з кiтайскiм народам».


Чаканая ўмяшчальнасць стадыёна — 33 тысячы гледачоў. Агульная плошча забудовы павiнна скласцi 48 тысяч квадратных метраў. У студзенi 2019 года пачалася падрыхтоўка тэрыторыi для будаўнiцтва стадыёна, ён праектуецца i будзе будавацца па кiтайскiх стандартах, нормах i тэхнiчных умовах. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што стадыён будзе падарункам Кiтая.

У прэзентацыi паказана, што стадыён будзе размяшчацца ў цэнтры Мiнска, чырвона-белы колер архiтэктуры i зялёная тэрыторыя адлюструюць нацыянальны стыль i прыродныя асаблiвасцi Беларусi. Адкрытасць пляцоўкi i архiтэктурнага дызайну дазволяць паспяхова iнтэграваць стадыён у гарадскi ландшафт. Праект стадыёна максiмальна захоўвае i абараняе iснуючыя зялёныя насаджэннi, уключае ў сябе пандусы, бегавыя дарожкi, пляцоўкi i iншыя элементы, утвараючы натуральны i гарманiчны гарадскi спартыўны парк. На першым паверсе будуць размешчаны камерцыйныя памяшканнi i футбольны музей.

Праектаванне стадыёна ажыццяўляецца цалкам у адпаведнасцi са стандартамi УЕФА 2020 i ФIФА 2021, пасля завяршэння будаўнiцтва ён стане футбольным стадыёнам сусветнага класа. Чакаецца, што там з'явяцца двухпавярховыя трыбуны — гэта паспрыяе высакаякаснаму прагляду матчаў. Поўная сiстэма безбар'ернага асяроддзя забяспечыць комплекснае i зручнае абслугоўванне гледачоў з асаблiвымi патрэбамi. Таксама стадыён будзе вельмi зручны для спартсменаў, прадугледжаны шматфункцыянальныя пакоi адпачынку.

Футбольнае поле абсталююць натуральным пакрыццём, вентыляцыйнай тэхнiкай, ацяпленнем i асвятленнем для правядзення матчаў круглы год, таксама побач размесцiцца рэзервовы газон. Навес з металiчным пакрыццём здольны вытрымаць вялiкую снегавую нагрузку, фасад мае двухслаёвую канструкцыю, якая вельмi эфектыўна спраўляецца са зменлiвымi клiматычнымi ўмовамi, абараняючы ад ветру i сонца.

Нагадаем, што разам з футбольным стадыёнам кiтайцы ўзвядуць беларусам басейн мiжнароднага стандарту. Будаўнiцтва арэны плануюць завяршыць да канца 2023 года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».