Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём яднання народаў Беларусi i Расii


Народам Беларусi i Расii

Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас з Днём яднання народаў Беларусi i Расii.

Свята, якое ўпiсана ў гiстарычны каляндар нашых краiн больш за 20 гадоў таму, увасабляе ў сабе непадробнае iмкненне беларусаў i расiян працягваць слаўныя традыцыi сваiх дзядоў i бацькоў жыць у мiры i згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць сённяшняга i наступных пакаленняў.

За кароткi па мерках гiсторыi перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы фундамент Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнiтэту i незалежнасцi Беларусi i Расii пры захаваннi агульнасцi iх шляху развiцця i непарыўнасцi чалавечых лёсаў.

Мы збераглi i прымножылi глыбокiя эканамiчныя сувязi. Сёння тысячы беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў удзельнiчаюць у вытворчай кааперацыi, што дазваляе выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на знешнiх рынках. Гэтаму таксама спрыяюць сумесныя праекты ў навукаёмiстых i высокатэхналагiчных галiнах.

Фармiраванне агульнага рынку працы i спадарожнай iнфраструктуры значна пашырыла магчымасцi прафесiйнай самарэалiзацыi i развiцця для грамадзян дзвюх дзяржаў.

Iнтэграцыйныя памкненнi беларусаў i расiян грунтуюцца не толькi на агульных эканамiчных iнтарэсах i ўзаемавыгадным гандлi. Iх стрыжнем заўсёды былi, ёсць i будуць непарушнае шматгадовае сяброўства i згуртаванасць народаў, загартаваных на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогi ў якой мы будзем урачыста адзначаць сёлета.

Наш святы абавязак — зберагчы i перадаць патомкам праўду пра тыя страшныя падзеi i гiстарычны подзвiг савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты — рэканструкцыя Брэсцкай крэпасцi i ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату — важны ўнёсак ва ўвекавечанне памяцi абаронцаў Айчыны.

Цалкам зразумела i заканамерна, што сёння нашы краiны разам супрацьдзейнiчаюць узнiкаючым выклiкам i пагрозам бяспецы, праводзячы ўзгодненую знешнюю i абаронную палiтыку ў iмя падтрымання мiру i стабiльнасцi ў рэгiёне.

Намi праведзена вялiкая работа. Але яшчэ шмат трэба зрабiць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай iнтэграцыi i ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалiзацыi нашых планаў будзе залежаць ад няўхiльнага выканання прынятых дамоўленасцяў, выключэння нацыянальнага пратэкцыянiзму, скасавання iснуючых бар'ераў, выключэнняў i абмежаванняў.

У нас для гэтага ёсць усё неабходнае — воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнiчная база, высокапрафесiйныя кадры, працавiтыя i таленавiтыя людзi.

Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, мiру, згоды, дабрабыту i працвiтання вам i вашым сем'ям.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: На шляху раўнапраўнай інтэграцыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.