Вы тут

Беларусь будзе купляць расійскую нафту па 4 долары за бараль


Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас перад адкрыццём сесіі Палаты прадстаўнікоў.


"Думаю, сёння "Белнафтахім" скончыць перамовы з расійскімі кампаніямі па пастаўках расійскай нафты на красавік. Мы разлічваем атрымаць два мільёны тон нафты. Што да прэміі, магу паўтарыць тое, што казаў два тыдні таму: пастаўка гэтай расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі. Гэта жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў кошце вытрымліваецца ўрадам", — адзначыў кіраўнік урада.

Вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой Беларусь будзе купляць нафту з Расіі ў красавіку, працягнуў прэм'ер-міністр. "Кошт — каля 4 долараў за бараль", — дадаў Румас.

Варвара Марозава

Прэв'ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.