Вы тут

Мотасезон сёлета афіцыйна адкрываць не будуць


З-за каранавіруса афіцыйнае адкрыццё мотасезона ў Мінску ў красавіку адмяняецца, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" арганізатары.


Не будзе і выставы "Мотавелаэкспа".

- Магчыма, яна адбудзецца ў канцы верасня, калі будзе закрывацца мотасезон, альбо яе адкрыццё перанясецца на красавік 2021, - пракаментавала намеснік дырэктара па выставачнай дзейнасці ТАА "ЭкспаСістэмс" Юлія Паржэцкая.

Беларуская асацыяцыя мотаклуба ў гэтай сувязі выступіла са зваротам: "Паважаныя матацыклісты! IRON PRIDE MC вымушаныя паведаміць аб адмене мерапрыемстваў, звязаных з Рэспубліканскім адкрыццём мотасезона - 2020, запланаваных на 25 красавіка ў Мінску, у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Нашы партнёры ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй таксама прынялі рашэнне аб пераносе выставы "Мотавелаэкспа", якая павінна была адбыцца 25 і 26 красавіка. Наша цвёрдая грамадзянская пазіцыя заклікае нас засцерагчы мотасупольнасць і дарагіх і блізкіх людзей. Шчыра спадзяемся на шчаслівае завяршэнне дадзенай сітуацыі ў больш хуткай будучыні! Адкрывайце сезон! Катайцеся з задавальненнем! Будзьце здаровыя! Беражыце сябе і блізкіх!"

У 2019 годзе мотасезон быў урачыста адкрыты ў аграгарадку Шчомысліца пад Мінскам. Там жа 13 і 14 красавіка праходзіла выстава "Мотавелаэкспа", якую наведалі больш за 17 тыс. чалавек.

Прэв'ю: tvtomsk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».