Вы тут

На прадпрыемстве Віцебска пры рамонце выяўленая ртуць


1 красавіка ў 15.10 выратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні разліву ртуці ў будынку ААТ "Віцебскліфт" па вуліцы Соф'і Панковай, паведамляецца на сайце МНС.


Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што на трэццім паверсе адміністрацыйнага будынка пры правядзенні рамонтных прац пад парогам дзвярнога праёму аднаго з кабінетаў быў знойдзены разліў ртуці на плошчы 1,5 кв. метра. Работнікі МНС сабралі 30 грамаў ртуці.

Пацярпелых і пагрозы жыццю і здароўю людзей няма. Эвакуацыя работнікаў не праводзілася. Сабраная ртуць канфіскавана для далейшай ўтылізацыі. Дадзены інцыдэнт на працу прадпрыемства не паўплываў.

Прэв'ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».