Вы тут

У Барысаве пасля застолля жанчына прысвоіла тэлефон, слоік мёду і тапачкі гаспадара


У праваахоўныя органы Барысаўскага раёна звярнуўся 51-гадовы жыхар райцэнтра з заявай аб крадзяжы дарагога мабільнага тэлефона. Кошт зніклай рэчы складае больш за 1500 рублёў. Пацярпелы распавёў, што напярэдадні пазнаёміўся з 50-гадовай барысаўчанкай.


Пасля непрацяглай першай гутаркі пара вырашыла працягнуць знаёмства ў больш спакойнай атмасферы. Мужчына запрасіў прыяцельку да сябе дадому. Гутарка не абышлася без высокаградусных напояў. Праз некаторы час мужчына заснуў. А калі прачнуўся, ні новай знаёмай, ні мабільнага тэлефона не выявіў. У дадатак жанчына прыхапіла слоік мёду і… дамашнія тапачкі.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу той самай госці. Ёй апынулася раней судзімая жанчына.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: m.az-jenata.bg

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».