Вы тут

​Беларускія артысты правядуць анлайн-марафон у падтрымку медыкаў


Дабрачынную акцыю ладзіць 3 красавіка прадзюсарскі цэнтр “Спамаш” сумесна з музычнай платформай Gigagig.tv. На працягу 8 гадзін будзе доўжыцца бесперапынны онлайн-марафон выступленняў папулярных беларускіх выканаўцаў і калектываў у фармаце жывога гуку.


“Мы не можам заставацца ўбаку, калі варта прыцягнуць яшчэ больш увагі і аказаць дапамогу ва ўмовах пандэміі тым, хто ў дадзенай сітуацыі мае ў гэтым найбольшую патрэбу – нашым урачам і медыцынскім установам”, – гавораць арганізатары акцыі. Усе сродкі, сабраныя падчас музычнага марафону, будуць скіраваныя на дабрачынны разліковы рахунак 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска для набыцця неабходнага абсталявання, лекаў і сродкаў абароны ў барацьбе з COVID-19.

Удзел у праекце возьмуць гурты The Stokes, DaVinci, Monolove, Litesound, “Лас Вегас”, “Дзядзька Ваня”, салісты “Спамаш” Іван Зданюк і Ксенія Галецкая, дзяржаўны ансамбль “Песняры”, Вольга Рыжыкава і Тэо, Наталля Тамела, Юрый Селязнёў, ZENA, Ганна Шалюціна і “Yogurt Band”, Ян Яраш, Анжаліка Пушнова, Саша Нема і многія іншыя – артысты працягваюць далучацца. Музыканты выйдуць у эфір са студыі прадзюсарскага цэнтру і будуць не толькі спяваць, але таксама адказваць на пытанні слухачоў у олнайн-чаце. Прамая трансляцыя будзе даступная з 12 гадзін на платформе Gigagig.tv, а таксама на YouTube-канале TheSpamash і на афіцыйных старонках у Instagram i Facebook.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».