Вы тут

У Кіеве новую станцыю хуткаснага трамвая пабудавалі проста ў будынку гандлёвага цэнтра


Ва ўкраінскай сталіцы завяршылася будаўніцтва ўнікальнага для горада транспартна-перасадачнага вузла. Канцавы прыпынак хуткаснага трамвая "Кальцавая дарога" ўбудавалі ў гандлёва-забаўляльны комплекс, з-за чаго яна стала нагадваць станцыю метро.


Гэта фактычна першы падобны аб'ект не толькі ў Украіне, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе, сцвярджаюць у кампаніі "Кіеўпраект Дэвелапмент", якая займаецца стварэннем комплексу. У выніку ТПУ аб'яднае ў сабе канцавую станцыю хуткаснага трамвая, восем прыпынкаў наземнага грамадскага транспарту, якія абслугоўваюць больш за 30 гарадскіх і прыгарадных маршрутаў, а таксама перахапляльны паркінг на 1400 машына-месцаў.

Прымаць пасажыраў станцыя хуткаснага трамвая пачне пасля дабудоўкі гандлёвага цэнтра.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.