Вы тут

Хто адкажа за брак пры капітальным рамонце?


Што паказала першая прамая тэлефонная лiнiя Андрэя Бугрова ў якасцi новага старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў


Хто адкажа за брак?

Напярэдаднi лiнii на iнтэрнэт-старонцы Мiнгарсавета быў змешчаны аналiз прыёмаў грамадзян дэпутатамi ў 2019 годзе. Згодна з гэтай iнфармацыяй большасць (адна трацiна) зваротаў мiнчан датычылася сiстэмы гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркi, потым iшлi пытаннi аховы здароўя, жылля, будаўнiцтва i рамонту дарог, абсталявання спартыўных i дзiцячых пляцовак, добраўпарадкавання двароў, прыборкi пад'ездаў, стаянак для асабiстага транспарту. На апошнiм месцы ў гэтым спiсе значыўся капiтальны рамонт жылых дамоў.

Аднак падчас тэлефоннай лiнii праблематыка капрамонтаў, калi ўлiчыць працягласць аповедаў i эмацыянальны настрой тых, хто тэлефанаваў, стала, бадай, галоўнай тэмай. Некаторыя званкi выклiкалi справядлiвае абурэнне ў старшынi Мiнгарсавета. Напрыклад, скарга сталага iнвалiда на тое, што ён з-за разгiльдзяйства рамонтнiкаў вымушаны ўжо амаль месяц жыць у непрыстасаваным жыллi без гарачай вады. Хоць у iншых кватэрах яна ёсць. Проста работнiкi таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бытбудрамонт», якiя вядуць капрамонт, дапусцiлi брак i не хочуць яго выпраўляць. Акрамя гэтага (нiбыта здзекуюцца), яны адключылi ўнiтаз ад халоднай вады, i чалавек вымушаны набiраць яе ў пластыкавыя бутэлькi. Сiтуацыя ўскладняецца тым, што Дзмiтрый Андрэвiч жыве ў кватэры адзiн i разлiчваць можа толькi на сацыяльнага работнiка.

Андрэй Бугроў папрасiў прабачэння ў iнвалiда з-за выклiканых гора-рамонтнiкамi нязручнасцяў i паабяцаў, што лiтаральна ў найблiжэйшы час яго наведаюць прадстаўнiкi гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркi i  і вырашаць пытанне.

Мiнчанка Таццяна — таксама ахвяра няякаснага капрамонту: ужо год як кватэру адключылi ад газазабеспячэння. Рамонтнiкi абяцалi ўзамен усталяваць электраплiту, называлi крайнi тэрмiн — верасень 2019 года. Гаспадыня дагэтуль чакае. Ежу гатуе, як яна выразiлася, на электрапрыборах, таму даводзiцца шмат плацiць за электрычнасць. Вось i просiць дапамагчы зварухнуць справу з месца.

Цiкавую iдэю прапанаваў мiнчанiн, якi пiльна сочыць за ходам планавай замены лiфтаў у яго пад'ездзе i пад'ездах суседнiх дамоў. У адных з iх яе зрабiлi якасна, а ў многiх iншых, на жаль, абы-як. Адсюль i прапанова: стварыць гарадскую камiсiю i праверыць якасць замены лiфтаў за пэўны перыяд. За няякасную работу штрафаваць бракаробаў, прымусiць iх за свой кошт выпраўляць недахопы.

«Хацелася б бачыць часцей»

Сярод тых, хто тэлефанаваў, былi i заяўнiкi, добра знаёмыя прадстаўнiкам гарадскiх службаў — апошнiя прысутнiчалi на прамой лiнii разам са старшынёй Мiнгарсавета. Гэтых кантакцёраў у пэўным сэнсе можна назваць санiтарамi горада. Яны заўважаюць нават дробныя непарадкi, бяруць iх «на аловак», нярэдка фатаграфуюць i адразу сiгналiзуюць на розныя прамыя i гарачыя лiнii ў гарадскiя i рэспублiканскiя iнстанцыi. I з кожным Андрэй Бугроў размаўляў уважлiва, унiкаў у сутнасць справы.

Людзi iнфармавалi старшыню i пра недастатковую тэмпературу гарачай вады, i пра недахопы ў вывазе смецця i бытавых адходаў на перапрацоўчы завод, i пра несправядлiва высокую арэндную плату за жыллё для работнiкаў культуры, i пра неабходнасць пашырыць iльготы для шматдзетных сем'яў i г. д.

Быў званок мiнчанiна, незадаволенага работай гарадскiх дэпутатаў: маўляў, iх не вiдаць у акрузе. А таму ён павiнен сам сачыць за парадкам на тэрыторыi, у прыватнасцi, за станам пешаходных дарожак, графiкам руху аўтобусаў i ў выпадку неабходнасцi паведамляць куды трэба. А дзе дэпутаты? Iх дзейнасць трэба актывiзаваць.

З апошняй высновай старшыня пагадзiўся. Разам з тым звярнуў увагу свайго суразмоўцы на асаблiвасцi работы ў Мiнску гарадскiх дэпутатаў. Iх на два мiльёны жыхароў усяго 57. Яны ў гарсавеце працуюць на грамадскiх пачатках. I дэпутаты фiзiчна не могуць абысцi ўсе двары, пад'езды, агледзець дахi дамоў на сваёй тэрыторыi. У iх яшчэ шмат важнай i адказнай работы ў камiсiях гарадскога Савета. Тым не менш дэпутатам варта ўдасканалiць працэс узаемадзеяння з электаратам, палепшыць i практыку справаздач перад выбаршчыкамi, каб тыя былi ў курсе спраў сваiх абраннiкаў, лiчыць Андрэй Бугроў.

Трэба адзначыць iмкненне новага старшынi ажывiць дзейнасць гарсавета, надаць дэпутацкаму корпусу сталiцы адпаведны рэалiям нашага часу iмпульс i дынамiзм у рабоце, унесцi крэатыўнасць, узмацнiць сувязi з выбаршчыкамi, зрабiць iх i больш трывалымi. Скажам, можна праводзiць апытаннi сярод мiнчан для ацэнкi дзейнасцi канкрэтнага дэпутата. На iнтэрнэт-старонцы Мiнгарсавета плануецца размяшчаць водгукi, каментарыi i лiсты.

Увогуле Андрэй Бугроў заклiкае дэпутатаў больш актыўна выкарыстоўваць у сваёй рабоце сучасныя метады камунiкацыi, выбудоўваць сувязi з выбаршчыкамi праз сацыяльныя сеткi i iншыя платформы — карацей, зрабiць работу дэпутатаў сучаснай i эфектыўнай. А што час наспеў, пацвердзiў згаданы званок незадаволенага мiнчанiна.

У размове з карэспандэнтам «МС» Андрэй Бугроў адзначыў, што сярод рэзерваў гарадскiх улад ён бачыць больш актыўнае прыцягненне неабыякавых мiнчан да працэсу самакiравання — дзеля вырашэння злабадзённых пытанняў як горада, так i па месцы жыхарства. Задзейнiчаць iнструментарый самакiравання па поўнай праграме, як той казаў.

А праблем у Мiнску хапае. Напрыклад, сёлета плануецца рост колькасцi капрамонтаў. Чаму б сумеснымi намаганнямi грамадзян i дэпутатаў не ўзяць пад кантроль ход капiтальных рамонтаў дамоў — прасачыць, як ажыццяўляецца ў сталiцы эксперымент па рамонце жылля цэлымi кварталамi, абдумаць iншыя падыходы, якiя дазволяць скарацiць тэрмiны работ, знiзiць выдаткi, лепш добраўпарадкаваць двары?

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?