Учора сваю першую вясновую сесію адкрыў і Савет Рэспублікі сёмага склікання. На парадку былі два законапраекты — аб ратыфікацыі пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі абодвух бакоў без дазволу, паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава таксама далажыла аб правядзенні ў красавіку сумеснага пасяджэння дзвюх палат парламента для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
У размове з журналістамі Наталля Качанава яшчэ раз падкрэсліла, што сёння Савет Рэспублікі падключаецца да разгляду законаў у самым пачатку працы з імі ў Палаце прадстаўнікоў. Акрамя таго, падчас выязных пасяджэнняў пастаянных Камісій законапраекты фактычна разглядаюцца з тымі людзьмі, якія будуць іх рэалізоўваць на месцах.
Старшыня верхняй палаты парламента расказала, што Савет Рэспублікі выказаў словы падтрымкі ў час эпідэміі італьянскім калегам. Учора быў атрыманы адказ са словамі ўдзячнасці. «Яны пішуць пра тое, што ў такіх сітуацыях мы, дэпутацкі корпус, парламентарыі ўсіх краін павінны яшчэ шчыльней згуртавацца, каб быць разам у вырашэнні такіх няпростых пытанняў», — канстатавала Наталля Качанава.
Марыя ДАДАЛКА
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.