Вы тут

Каб было чыста


Пытаннi добраўпарадкавання гарадскiх i вясковых тэрыторый абмеркавалi на сумесным пасяджэннi прэзiдыума Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў i аблвыканкама.


Дэпутаты ў сваiх выступленнях падкрэслiвалi, што трэба наводзiць i падтрымлiваць парадак паўсюдна: у гарадах i на прыгарадных тэрыторыях, у пасёлках i вёсках, не ўпускаць з поля зроку фермы i комплексы, машынна-трактарныя двары, iншыя сельскагаспадарчыя аб'екты.

Старшыня аблвыканкама Мiкалай Шарснёў, у прыватнасцi, нагадаў пра неабходнасць актывiзаваць барацьбу з баршчэўнiкам. Летась з бюджэтаў рознага ўзроўню на яго знiшчэнне было накiравана больш за 660 тысяч рублёў.

Старшыня Вiцебскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Вiктар Галанаў звярнуў увагу на ачыстку вясковых тэрыторый ад закiнутых i прыйшоўшых у поўны заняпад будынкаў. Паводле яго слоў, апошнiм часам знеслi больш за 600 хацін-развалін (план выкананы на 130 %). Але наперадзе шмат работы ў гэтым кiрунку — у вобласцi застаецца яшчэ каля 1,7 тысячы такiх нiкому не патрэбных пабудоў.

Для падтрымкi чысцiнi ў сельскiх населеных пунктах ужо зроблена каля 430 кантэйнерных пляцовак. Там уладкавана больш за 800 кантэйнераў для збору адходаў. Здолелi рэкультываваць 95 сельскiх мiнi-палiгонаў цвёрдых камунальных адходаў.

Як падкрэслiў старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў, добраўпарадкаванне тэрыторый — важная агульная справа сельсаветаў i райвыканкамаў. Разам яны могуць зрабiць шмат карыснага. Не без удзелу дэпутатаў, напрыклад, летась пасадзiлi каля 97 тысяч дрэў i 25 тысяч кустоў.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».