Вы тут

Чарговы рэгiянальны падкастынг Х-Factor прайшоў у Гомелi


Напрыканцы мiнулага тыдня чарговы рэгiянальны падкастынг прайшоў у Гомелi. I трэцi горад у маршруце папулярнага шоу Х-Factor адзначыўся рэкорнай колькасцю ўдзельнiкаў праслухоўвання. На сцэну Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра за два днi выйшлi 250 кандыдатаў.


З мэтай прафiлактыкi каманда праекта сустракала ўдзельнiкаў з тэрмометрам i прапаноўвала апрацаваць рукi антысептыкам. Дэзынфiцыравалi таксама i мiкрафоны. А самiх выканаўцаў максiмальна разводзiлi па часе, каб не збiралася шмат людзей разам. Так, тыя, хто праходзiў рэгiстрацыю анлайн на сайце Белтэлерадыёкампанii, напярэдаднi атрымлiвалi СМС-паведамленне з указаннем часу прыходу на праслухоўванне. Паспрабаваць сябе на вялiкай сцэне гэтым разам прыйшлi людзi розных прафесiй, узростаў i статусаў. Спявалi ўсе выключна па рэгламенце i a capella. Дарэчы, некаторыя, як самi прызнавалiся, удзельнiчалi ў перадкастынгу не ўпершыню, абгрунтоўваючы такi ход жаданнем запомнiцца журы сярод iншых кандыдатаў. А ацэньвалi прэтэндэнтаў генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампанii Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, кiраўнiк ранiшняй праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» Алена Валяк, тэлевядучая i актрыса Святлана Бароўская, а таксама кампазiтар i спявачка Нiна Багданава. Прадзюсарская група не толькi ацэньвала вакальныя здольнасцi, але i задавала кожнаму пытаннi, бо на шоу Х-Factor вельмi важнай з'яўляецца i асабiстая гiсторыя кожнага чалавека.

Што да наступнага праслухоўвання, якое планавалi правесцi ў Вiцебску 4 красавiка, то яно, як паведамляе Белтэлерадыёкампанiя, пераносiцца на нявызначаную дату ў сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй. Нагадаем, што ў вас яшчэ ёсць час запiсаць сваё выкананне на вiдэа, а потым даслаць яго да завяршэння рэгiянальных перадкастынгаў па Viber на нумар +375-29-105-91-02 альбо праз Instagram i «Укантакце». Падрабязную iнфармацыю заўсёды можна знайсцi ў афiцыйных акаўнтах шоу ў сацыяльных сетках.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».