Вы тут

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзінаў у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з-за мяжы


Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзінаў у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №24 ад 31 сакавіка 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.


У прыватнасці, людзі, якія прыбылі з-за мяжы не павінны пакідаць месца пражывання (знаходжання), у тым ліку наведваць месцы працы (вучобы), крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці.

Для набыцця тавараў трэба карыстацца паслугамі інтэрнэт-магазінаў. Пры гэтым варта выключыць непасрэдны кантакт з дастаўшчыком тавараў.

Указваецца на неабходнасць выконваць гігіенічныя мерапрыемствы: старанна мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд альбо карыстацца антысептыкам для апрацоўкі рук, а аднаразовыя насавыя хусткі або сурвэткі утылізаваць ў закрыты смеццевы кантэйнер або пластыкавы пакет.

Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы цела да 37 градусаў і вышэй, кашаль, дыхавіца) чалавеку, які прыбыў з-за мяжы, трэба звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу, патэлефанаваўшы па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS. Пры гэтым трэба паведаміць пра сваё знаходжанне ў краінах, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, і пра знаходжанне ў самаізаляцыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Людзі, якiя прыбылi ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Пералік такіх краін апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Прэв'ю: pravda.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.