Вы тут

СМІ: Расія цалкам спыніць міжнародныя авіязносіны


Улады Расіі ў ноч на 4 красавіка прыпыняць ўсе авіярэйсы для вяртання расіян, паведамляе meduza.io са спасылкай на "Інтэрфакс". Таксама будуць прыпыненыя рэйсы, на якіх замежнікі пакідаюць Расію.


Расійскія авіякампаніі атрымалі адпаведную тэлеграму ад Расавіяцыі. У ведамстве гэта пакуль не каментавалі.

Ці працягне Расія вывозіць сваіх грамадзян з іншых краін, пакуль невядома. Так, вывазны рэйс "Аэрафлота" з Нью-Ёрка ў Маскву, які быў запланаваны на 3 красавіка, адмянілі.

Таксама стала вядома, што аэрапорт Дамадзедава зачыніў галерэю міжнародных рэйсаў з-за спынення міжнародных авіязносін.

Прэв'ю: biletik.aero

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.