Вы тут

Вызначаны фіналісты рэспубліканскага конкурсу дзіцячай журналістыкі "Старт"


Як паведаміла прэс-служба БДУ, у фінальны этап выйшлі 73 аўтары. Пераможцаў конкурсу вызначаць журналісты рэспубліканскіх СМІ. У намінацыі "Лепшая публікацыя" ў катэгорыі 8-11 гадоў ацэньваць работы канкурсантаў будзе рэдакцыя "Зорьки". Сярод 12-15-гадовых журналістаў сваіх фаварытаў назаве газета "Пераходны ўзрост". "Знамя юности” вызначыць прызёраў у групе ад 16 да 18 гадоў. Лепшых фатографаў і блогераў абярэ газета "Звязда", а пераможцаў у намінацыі "Лепшы аўдыё- /відэасюжэт" -- Белтэлерадыёкампанія .


Усяго на конкурс было прадстаўлена больш як 150 індывідуальных і калектыўных работ. Канкурсанты дасылалі рэпартажы, інтэрв'ю, публіцыстычныя эсэ, фотаработы на тэмы  "Месца, дзе я жыву", "Зазіраючы ў будучыню", "Чаму нас вучыць гісторыя", "Цікавая прафесія", "Людзі, якія змяняюць свет да лепшага (герой нашага часу )". Галоўнай умовай удзелу з'яўлялася публікацыя на працягу 2019 года матэрыялаў у СМІ, сеткавых рэсурсах і блогах. У прыватнасці, хлопцы і дзяўчаты сталі пазаштатнымі журналістамі газет "Знамя юности”, "Зорька", "Переходны ўзрост", "ЛіМ", часопісаў "Вясёлка", "Бярозка", раённых газет “Сцяг саветаў", "Асіповіцкі край", "Маладзечанская газета", "Светлы шлях", "Кліч Радзімы”, "Да новых перамог"," Родны край".

Спіс пераможцаў апублікуюць 5 мая на сайце факультэта журналістыкі БДУ.

Конкурс дзіцячай журналістыкі праводзіцца ў БДУ ўпершыню, ён скіраваны на папулярызацыю сярод таленавітых дзяцей прафесіі журналіста. Яго арганізатарамі выступаюць факультэт журналістыкі БДУ, міністэрствы інфармацыі і адукацыі, упраўленне ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, і Беларускі саюз журналістаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.