Вы тут

Спрут на Апенiнах. Навошта iтальянская мафiя знiтавалася з каранавiрусам?


У Iталii надзвычайная сiтуацыя складваецца не толькi ў бальнiцах. Улады асцерагаюцца, што на поўднi краiны могуць паўстаць маштабныя хваляваннi, якiя справакуе мафiя. Пра гэта пiша iспанская газета ABC. Рымскi карэспандэнт выдання спасылаецца на канфiдэнцыяльную, падрыхтаваную спецыяльна для прэм'ер-мiнiстра Iталii Джузепе Контэ i мiнiстра ўнутраных спраў краiны Лучаны Ламарджэзе справаздачу, у якой адзначаецца, што на поўднi Iталii «iснуе патэнцыйная небяспека стыхiйных i арганiзаваных паўстанняў». Як iтальянская мафiя знiтавалася з каранавiрусам?


Пануе хаос

З-за эпiдэмii каранавiруса ў сакавiку ўжо адбывалiся бунты ў iтальянскiх турмах: у мiланскай «Сан Вiторыа» i рымскай «Рэбiбii», а таксама ў месцах зняволення ў Салерна, Неапалi, Бьеле, Алесандрыi, Фоджэ, Павii i iншых iтальянскiх гарадах. У некаторых турмах зняволеныя ў знак пратэсту спрабавалi захапiць мясцовыя медыцынскiя ўстановы. Пра небяспечную сiтуацыю паведамляюць газеты поўдня Iталii. «Джарнале дзi Сiчылiя» пiша, што ў горадзе Трапанi пануе хаос, урачы мясцовага шпiталя Паола Барселiна дзi Марсала паскардзiлiся ў пракуратуру, што ў iх не хапае масак, а хворыя на каранавiрус медыкi вымушаныя хадзiць на работу.

Не вытрымлiваюць напружання ў гэтай абстаноўцы нават вядучыя iтальянскiя палiтыкi. Так, былы вiцэ-прэм'ер i лiдар самай папулярнай цяпер у краiне партыi «Лiга» Матэа Сальвiнi прыгразiў выхадам з ЕС. Выступаючы па тэлебачаннi i каментуючы бяздзейнасць Еўрасаюза, ён у гневе ўсклiкнуў: «Еўропа? Гэта зусiм не «саюз», гэта гняздо змей i шакалаў. Спачатку мы пераможам вiрус, а потым падумаем пра Еўропу. I, калi трэба, развiтаемся».

Гэтыя беспрэцэдэнтна рэзкiя заявы лiдар «Лiгi», якая, па ўсiх прагнозах, цяпер у топе апытанняў грамадскай думкi па папулярнасцi, зрабiў пасля правалу нарады 27 кiраўнiкоў краiн ЕС у фармаце вiдэаканферэнцыi. На гэтай нарадзе Джузепе Контэ адхiлiў праект вынiковага дакумента адносна мер па пераадоленнi наступстваў эпiдэмii. Iтальянскi прэм'ер запатрабаваў знайсцi «адэкватнае рашэнне, якое адпавядае вастрынi надзвычайнай сiтуацыi».

«Няма грошай, а трэба есцi»

Людзям элементарна не хапае грошай на ежу, яны апасаюцца голаду цi ўжо галадаюць, адзначае газета ABC. Сiтуацыя ўскладняецца тым, што, паводле звестак прафсаюзаў, у Сiцылii кожны трэцi нелегальна працаўладкаваны — па «чорных схемах». Паводле ацэнак, усяго ў ценявой эканомiцы паўднёвай Iталii занята амаль чатыры мiльёны чалавек. Такiя работнiкi асаблiва ўразлiвыя ў цяперашняй сiтуацыi, каранцiн пазбаўляе iх сродкаў да iснавання.

У Палерма група з 20 чалавек у супермаркеце набiла каляскi прадуктамi i адмовiлася разлiчвацца, выкрыкваючы: «Хопiць сядзець дома, у нас няма грошай, каб заплацiць, нам трэба есцi». У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца заклiкi да рабавання крам пад лозунгам «забраць назад тое, што ў нас узята». Вылучаюцца патрабаваннi: «Дзяржава павiнна даваць нам ежу i аплацiць арэндную плату».

«Iснуе патэнцыйная небяспека бунтаў i паўстанняў, стыхiйных i арганiзаваных, асаблiва на поўднi Iталii, дзе ценявая эканомiка i шырокая прысутнасць арганiзаванай злачыннасцi з'яўляюцца аднымi з асноўных фактараў рызыкi», — адзначаецца ў справаздачы службаў бяспекi прэм'ер-мiнiстру i мiнiстру ўнутраных спраў, якую цытуе ABC.

Мiнiстр па справах паўднёвых рэгiёнаў Iталii Пепi Правенцана заявiў у iнтэрв'ю iтальянскай газеце La Repubblica пра неабходнасць звярнуць увагу на поўдзень, бо «ён можа падарвацца». «Трэба дзейнiчаць хутка. Неабходна распаўсюдзiць гарантаваны даход (на большую частку насельнiцтва. — «Зв.»)», — перакананы Правенцана.

Мэры шэрагу гарадоў на поўднi Iталii асцерагаюцца, што рабаваннi i падбухторваннi да гвалту, якiя пакуль што стрымлiваюцца, могуць абярнуцца сацыяльнымi хваляваннямi. У Палерма i iншых гарадах Сiцылii палiцыя ўзяла пад ахову супермаркеты. Не праходзiць амаль нi дня без таго, каб у паўднёвай Iталii не адбыўся напад на аптэку. Мэр Палерма Леалука Арланда з гэтай нагоды заўважыў, што «побач з тымi, хто перажывае крызiс у трывозе, але з годнасцю, ёсць групы шакалаў i прафесiйных бунтаўшчыкоў, якiя падбухторваюць да гвалтоўных дзеянняў, персанажы i групы, што з гонарам заяўляюць пра сваю датычнасць да мафii». Арланда заклiкаў паведамляць пра iх у палiцыю.

Мэр Неапаля Луiджы дэ Маджыстрыс не хавае — цяжкая сiтуацыя на руку мафiёзным структурам: «У iх велiзарныя сумы наяўных. Я не кажу, што iх больш цi столькi ж, колькi ў дзяржавы. Але мафiя вельмi хутка знаходзiць iм прымяненне. Дзяржава людзям усё яшчэ не выплацiла кампенсацыi, прадугледжаныя сакавiцкiм указам. А для мафii i трох гадзiн дастаткова».

Час Гаморы

«Даходы iтальянскай мафii павялiчацца на фоне пандэмii каранавiруса ў краiне, таму што босы-мафiёзi выкарыстоўваюць новыя магчымасцi для бiзнесу i адаптуюць свае сеткi па распаўсюджваннi наркотыкаў», — пiша брытанская газета The Telegraph. «Падчас пандэмii сектары рынку, якiя кантралююць iтальянскiя мафiёзныя арганiзацыi, пашыраюцца, — паведамiў выданню Раберта Савiяна, аўтар бестселера — рамана-рэпартажа «Гамора», у якiм падрабязна апiсваецца дзейнасць неапалiтанскай злачыннай групоўкi «Камора». — Мафiя патроiць свой прыбытак ад усяго гэтага, таму што сектары, у якiя яны iнвеставалi i якiя яны цяпер кантралююць у многiх галiнах, пашыраюцца». «Мяркуецца, што мафiёзныя групы прадаюць у даркнэце медыцынскiя маскi, якiя першапачаткова прызначалiся для бальнiц, а таксама аказваюць уплыў на пастаўку прадуктаў. Iх абарот ацэньваецца ў 120 мiльярдаў еўра ў год, — адзначае выданне. — Да таго як у пачатку сакавiка былi ўведзены меры па блакiраваннi, наркадылеры, звязаныя з мафiяй, маглi прадаваць свае старыя запасы па высокiх цэнах, i мафiя рыхтуецца да какаiнавага буму, калi людзi выйдуць з каранцiну».

«Калi пачаўся крызiс, яны маглi прадаваць усе вiды наркотыкаў, нават свае старыя запасы, па цэнах, якiя перавышаюць сярэднiя, таму што людзi рабiлi запасы, — заўважае Савiяна. — Марыхуана i гераiн з'яўляюцца найбольш спажыванымi наркотыкамi ў часы калектыўнай трывожнасцi. Аднак пасля заканчэння крызiсу больш запатрабаваны стане какаiн. Адсутнасць праверак у партах падчас пандэмii азначае, што какаiн можна будзе завезцi лягчэй. Яго перавозка будзе на самым высокiм узроўнi за ўсю гiсторыю». «Наркагандляры, звязаныя з мафiяй, ужо ўхiляюцца ад жорсткiх абмежаванняў на перамяшчэннi, уведзеных для iтальянцаў, выдаючы сябе за разносчыкаў пiцы, — паведамiў нацыянальны пракурор па барацьбе з мафiяй Нiкола Гратэры. — Рознiчны гандаль какаiнам запаволiўся, таму што гарады знаходзяцца на каранцiне, але цяпер гандляры наркотыкамi ў iтальянскiх гарадах пераадзяваюцца ў дастаўшчыкаў ежы i прывозяць наркотыкi на дом». Таксама прадракаюць хвалю звязаных з мафiяй вымагальнiцтваў з прычыны фiнансавай катастрофы, выклiканай вiрусам. «Закрыццё рэстаранаў, гатэляў i пiцэрый будзе мець разбуральныя наступствы, — адзначае Гратэры. — Калi грошы не паступяць ад дзяржавы ў найблiжэйшы час, многiя пацерпяць крах. I каб не прагарэць, уладальнiкi бiзнесу могуць звярнуцца да крымiнальных арганiзацый, якiя выкарыстоўваюць грошы ад продажу какаiну для выдачы крэдытаў i лiхвярства».

«Пасля фiнансавага крызiсу 2008 года iтальянскiя злачынныя арганiзацыi праявiлi сябе, выкарыстоўваючы свае велiзарныя запасы капiталу для выкупу i «выратавання» кампанiй, якiя iшлi да дна. Многiя прадказваюць, што тое ж самае адбудзецца, калi пандэмiя скончыцца», — адзначае The Telegraph. Нiкола Мора, сенатар i старшыня парламенцкай камiсii па барацьбе з мафiяй, заявiў, што мафiя абавязкова прапануе крэдыт i капiтал прадпрымальнiкам, якiя змагаюцца з пандэмiяй. Так было i падчас фiнансавага крызiсу 2008 года. Iталii давядзецца мець справу са злачыннымi арганiзацыямi, i як урад мы павiнны зрабiць усё магчымае, каб змагацца з гэтым.

Сур'ёзныя сiгналы

Па звестках АBC, заклiкi да паўстання пасля 13 красавiка, калi павiнны скончыцца жорсткiя абмежавальныя меры, гучаць у сацсетках, дзе распаўсюджваюцца ролiкi з патрабаваннямi «вайны». «Меры супраць эпiдэмii каранавiруса, якiя прыняў урад (маецца на ўвазе жорсткi каранцiн. — «Зв.»), падпалiлi кнот бомбы, што можа падарвацца, асаблiва ў тых раёнах, дзе крызiс ужо даўно пусцiў глыбокiя каранi», — канстатуе мiланская іl Giornale i адзначае, што на поўднi краiны з'явiлася «пагроза паўстання i рабаванняў».

Як сведчаць СМI, урад успрыняў гэтыя сiгналы сур'ёзна. Кiраўнiк iтальянскай палiцыi Франка Габрыэла папярэдзiў мiнiстра ўнутраных спраў Лучану Ламаргезе, якая, у сваю чаргу, неадкладна паведамiла пра гэта кiраўнiку кабiнета мiнiстраў. У iнтэрв'ю тэлекампанii Skyg24 Ламаргезе заявiла, што яна «заклапочаная сiтуацыяй, якая складаецца ў краiне». А прэм'ер-мiнiстр Джузепе Контэ заклiкаў забяспечыць «харчовую салiдарнасць». «Пасланне ўрада яснае, — пiша іl Giornale, — даць магчымасць закупак прадуктаў харчавання, каб забяспечыць асноўныя патрэбы». А Ламаргезе без хiтрыкаў прызнала, што ў ахопленых хваляваннямi раёнах узнiкла пагроза голаду. «Калi сканчаецца дзень, трэба мець магчымасць даць паесцi ўласным дзецям, i мы павiнны гэта ўлiчваць», — заўважыла мiнiстр унутраных спраў. Пры гэтым яна дадала, што стаўленне да «незаконных паводзiн» нi ў якiм выпадку не будзе памяркоўным.

На думку экспертаў, асаблiвасць Iталii — тое, што палiтычная карупцыя стала фактычна неаддзельная ад мафii. А тая ператварылася ў адзiн з сiмвалаў Iталii, нягледзячы на ўсе спробы краiны перашкодзiць гэтаму. Найноўшая гiсторыя Апенiн — бескампрамiсная барацьба супраць знiтоўвання крымiналу i палiтыкi. Барацьба, у якой былi не толькi няўдачы, але i сур'ёзныя перамогi. Цяпер чарговы раз настаў час тэста «на спрута».

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы