Вы тут

На Хайнані ўмацоўваюць здароўе


Правінцыя Хайнань (Паўднёвы Кітай) распрацавала план дзеянняў па ўмацаванні здароўя насельніцтва. Мяркуецца, што ў выніку яго рэалізацыі сярэдняя працягласць жыцця да 2030-га перавысіць 82 гады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Планавы паказчык, які ўяўляе агульнапрызнаны асноўны індыкатар стану здароўя і якасці жыцця, будзе вышэй нацыянальнага стандарту, прадугледжанага на ўзроўні 79 гадоў паведаміў прадстаўнік правінцыйнага камітэта аховы здароўя Хуа Юйтаа. У плане зроблены акцэнт на эфектыўных мерах у дачыненні да курэння, празмернага ўжывання алкаголю, няправільнага харчавання, недастатковай фізічнай актыўнасці і іншых фактараў, якія ўплываюць як на фізічнае, так і псіхічнае здароўе людзей.

Для грамадзян, асабліва мэтавай катэгорыі насельніцтва, прадугледжаны таксама прафілактычныя меры супраць такіх асноўных захворванняў, як сардэчна-сасудзістыя хваробы, рак, дыябет, хранічныя захворванні. У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да ўдасканалення сістэмы і механізмаў прафілактыкі і кантролю ў сферы кіравання буйнымі эпідэміямі і надзвычайнымі сітуацыямі ў галіне грамадскага аховы здароўя.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».