Вы тут

Аршанскія камунальнікі завышалі цэны на паслугі


Аршанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў факты завышэння кошту работ спецыялізаваных камунальных прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў КДК Віцебскай вобласці.


Супрацоўнікі дзяржкантролю праверылі, як выкарыстоўваюцца сродкі на ўтрыманне і добраўпарадкаванне тэрыторыі Аршанскага раёна, у тым ліку аб'ектаў вулічна-дарожнай сеткі. "Высветлілася, што кошт работ фармаваўся спецыялізаванымі камунальнымі прадпрыемствамі з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню рэнтабельнасці і з уключэннем у сабекошт паслуг выплат, якія не адпавядаюць дзеючым нормам. У выніку з 2016 года прадпрыемствы залішне атрымалі з бюджэту Br905 тыс.", - распавялі ў КДК рэгіёну.

Па выніках маніторынгу прадпрыемствам накіраваныя рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў і кампенсацыi ў бюджэт незаконна атрыманых грошай. Выкананне рэкамендацый узята на кантроль.

У Аршанскім раёне за парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў, парадку выкарыстання зямель, санітарных нормаў і правілаў да адміністрацыйнай адказнасці у 2019 годзе прыцягнуты 21 чалавек, сёлета - тры супрацоўнікі арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?