Вы тут

Наблізіцца да зорак


Планетарый, які з'яўляецца філіялам Шанхайскага музея навукі і тэхнікі, размешчаны ў новым раёне Пудун. З плошчай забудовы 38.164 «квадраты» ён стане найбуйнейшым у свеце адпаведным аб’ектам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На будпляцоўцы былі таксама прыняты строгія супрацьэпідэмічныя меры, у тым ліку вымярэнне тэмпературы цела, рэгістрацыю інфармацыі, дэзінфекцыю рук і абутку усіх, хто ўваходзіў на будаўнічы аб'ект. Акрамя таго, тут былі ўстаноўлены 5 часовых ізалятараў для рабочых з падвышанай тэмпературай.

Як паведамляецца, спецыяльна падрыхтаваны персанал дэзінфікуе будаўнічую пляцоўку і офісы працоўнага ўчастка два разы ў дзень, а таксама тройчы ў дзень праводзіць санапрацоўку часта наведвальных месцаў, у тым ліку прыбіральняў, ліфтавых холаў і чайных пакояў. Тут ёсць дастатковы запас супрацьэпідэмічных матэрыяльных сродкаў, уключаючы ахоўныя маскі, дэзінфікуючыя сродкі і тэрмометры.

Планетарый складаецца з галоўнага будынка і некалькіх дапаможных збудаванняў, уключаючы даследчы цэнтр для дзяцей і падлеткаў, дзве абсерваторыі для публікі.

Прэв’ю: arch-shop.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.