Вы тут

У жылым доме ў падмаскоўным Арэхава-Зуева выбухнуў газ


Выбух газу прагрымеў у пяціпавярховым жылым доме ў падмаскоўным горадзе Арэхава-Зуева, паведамілі ria.ru ў прэс-службе рэгіянальнага глаўка МНС Расіі.


Фота Mash

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Гагарына ў доме 31. Па звестках ведамства, у кватэры на трэцім паверсе выбухнула газавая калонка, пасля чаго другі пад'езд дома абрынуўся з трэцяга па пяты паверх. Усяго пашкоджаны дзесяць кватэр, з іх пяць цалкам разбураныя.

Па дадзеных МНС Расіі, загінуў адзін чалавек і шасцёра пацярпелі. Трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін - у стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Жыхароў суседніх пад'ездаў эвакуіравалі і размясцілі ў суседняй школе. Пад заваламі, паводле папярэдніх дадзеных, людзей няма.

Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».