Вы тут

У свеце зафіксавана звыш за 1,18 млн заражаных каранавірусам, больш за 244 тыс. выздаравелі


На дадзены момант у свеце зафіксавана звыш 1,18 млн чалавек, больш 244 тыс. выздававелі. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.


Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (300 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (124,7 тыс.), Італія - на трэцім (124,6 тыс.), Германія (92,1 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (90, 8 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, адкаціўся на шостае месца па ліку выпадкаў заражэння (82,5 тыс .; 76,9 тыс. чалавек ужо паправіліся).

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, 63 902 чалавека. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 15 362. 


Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі вырасла да 4731 чалавек, 333 чалавека выздаравелі, 43 памерлі. Выпадкі захворвання зафіксаваныя ў 78 рэгіёнах.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, там зафіксавана 1251 выпадак захворвання на COVID-19. 32 чалавекі памерлі праз яго, а 19 чалавек ужо ачунялі.

Прэв'ю: think.ing.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.