Вы тут

Мінадукацыі пракаментавала падаўжэнне вясновых школьных канікул


Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у эфіры тэлеканала АНТ пракаментаваў падаўжэнне вясновых школьных канікул на тыдзень, паведамляе БЕЛТА.


Тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13 красавіка па 30 мая 2020 года. У Мінадукацыі растлумачылі, такое рашэнне прынята з улікам пажаданняў бацькоў: у ведамства паступала да 100 званкоў у дзень з такой просьбай.

"Сёння распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзены ў панядзелак-аўторак да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тым, якім чынам неабходна скарэктаваць праграму, каб не пацярпелі вучні. Што тычыцца педагагічных работнікаў, то яны ў канікулярным рэжыме абавязаны наведваць сваё працоўнае месца", - сказаў Аляксандр Кадлубай.

На працягу наступнага тыдня будуць працаваць школьныя лагеры, дзе вучні занятыя мінімум паўдня.

Прэв'ю: storyfox.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».