Вы тут

У Беларусі — 700 выпадкаў заражэння каранавірусам


На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Асноўная частка - асобы першага кантакту, якія былі выяўленыя ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.


Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.

Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.

На сёння ў Беларусі праведзена больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 13 лабараторый.

Нагадаем, на 7 красавіка запланаваны візіт ў Беларусь місіі СААЗ. У склад дэлегацыі ўвойдуць трое экспертаў. Спецыялісты запрошаны кіраўніком беларускай дзяржавы. Яны змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».