Вы тут

На станцыі Аранчыцы ў хуткай памёр 17-гадовы хлопец. Яму стала дрэнна ў цягніку Мінск-Брэст


Следчыя шукаюць абставіны смерці 17-гадовага пасажыра цягніка Мінск - Брэст, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


5 красавіка пасажыру цягніка Мінск - Брэст стала дрэнна. На гэта звярнулі ўвагу пасажыры. Падчас прыпынку на станцыі Аранчыцы да яго прыехалі медыкі. На жаль, выратаваць маладога чалавека не ўдалося - хлопец памёр.

"Па папярэдніх дадзеных, смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. З мэтай устанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза", - паведаміў Дзмітрый Іванюк.

Затрымка руху цягніка склала каля двух гадзін, паведамляе партал "Першы Рэгіён".

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.