Вы тут

Мінспорту: Усе арганізаваныя турысты вярнуліся ў Беларусь


Усе турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь, паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пра гэта інфармуе прэс-служба ведамства.


"Па дадзеных тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртанні апошніх 6 чалавек - турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Мінск", - распавяла Ірына Варановіч.

Што тычыцца самастойных турыстаў, якія арганізоўвалі свой адпачынак без дапамогі турфірмаў, то некаторыя з іх яшчэ застаюцца за мяжой. Іх дакладную колькасць складана назваць. Над іх вяртаннем працуе Міністэрства замежных спраў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Раней ведамства паведамляла, што за мяжой знаходзіліся 8 тысяч арганізаваных турыстаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?