Вы тут

Больш за 20 лясных пажараў адбылося ў Беларусі за мінулыя суткі


Службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы працягваюць змагацца з ляснымі пажарамі. Толькі за мінулыя суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса было ліквідавана 21 узгаранне агульнай плошчай каля 70 гектараў. Найбольшая колькасць выпадкаў адбылося ў лясгасах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: восем і сем пажараў адпаведна. Асноўнай прычынай узгаранняў стаў чалавечы фактар: пераход агню ў лясны фонд пры выпальванні сухой расліннасці на землях іншых катэгорый.


Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса быў зафіксаваны 181 лясны пажар. Агульная плошча ўзгаранняў перавысіла ўжо 400 гектараў. Найбольш напружанай сітуацыя складваецца ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Так, у Брэсцкай вобласці адбылося 87 выпадкаў узгаранняў, у Гомельскай -- 57.

З надыходам пажаранебяспечнага сезона дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Для ліквідацыі лясных пажараў у міністэрстве створана

257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 663 пункта супрацьпажарнага інвентару, якія ў адпаведнасці са Спецыфічнымі патрабаваннямі па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў лясах ўкамплектаваны неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння.

У Мінлясгасе адзначаюць, што з-за недахопу вільгаці ў глебе ў асобных лясгасах у бліжэйшыя дні можа ўсталявацца высокі клас пажарнай небяспекі. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да ўвядзення абмежаванняў на наведванне лясоў. Як паказвае практыка, падобная мера дазваляе не толькі забяспечыць бяспеку грамадзян і захаванасць іх маёмасці, але і прадухіліць значную колькасць лясных пажараў.

Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі пры наведванні лясоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: Shutterstock

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?