Вы тут

У Купалаўскім тэатры пачалі шыць ахоўныя маскі


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запускае сацыяльны праект "Нетэатральная маска" па вырабе ахоўных масак, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.


"Пашывачны цэх тэатра ўжо вырабіў 500 ахоўных масак. У бліжэйшы час плануецца стварыць яшчэ больш, маскі будуць перададзены на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска", - распавялі ў Купалаўскім.

Праект арганізаваны за кошт пазабюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў. "Купалаўскі тэатр будзе ўдзячны юрыдычным асобам, усім аматарам тэатральнага мастацтва і гледачам за фінансавую падтрымку ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыву ахоўных масак", - адзначылі ў тэатры. Падтрымаць праект можна, добраахвотна пералічыўшы любую суму на рахунак тэатра імя Янкі Купалы.

Прыкладам для купалаўцаў сталі тэатры з розных краін, якія вырашылі падтрымаць медыцынскія ўстановы. Купалаўскі запрашае далучыцца да праекта і іншыя беларускія тэатры.

Прэв'ю: liptorg-cp.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.