Вы тут

У краіне ўведзены першыя абмежаванні на наведванне лясоў


Сітуацыя з пажарамі ва ўгоддзях застаецца напружанай, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.


У сувязі са складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй на тэрыторыі Мазырскага і Столінскага раёнаў уведзены часовыя абмежаванні на наведванні лясоў. Адпаведныя рашэнні былі прынятыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У рэгіёнах склаўся высокі клас пажарнай небяспекі (III-IV): стаіць гарачае, сухое надвор'е, адсутнічаюць ападкі, пажар можа ўзнікнуць ад найменшай іскры.

Прагназуецца, што ў бліжэйшыя дні меры абмежавальнага характару могуць быць уведзены і ў іншых рэгіёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Толькі за мінулыя суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 20 выпадкаў узгаранняў з агульнай плошчай 12,5 гектара. Найбольш напружаная сітуацыя традыцыйна складваецца ў паўднёвых рэгіёнах краіны.

Да прыкладу, толькі ў “закрытым для наведвання” лясным фондзе Столінскага раёна з пачатку года адбылося 17 лясных пажараў (з іх 10 - успышак). Агульная плошча ачагоў склала 117,9 гектара.

Усяго з пачатку года ў лясным фондзе зафіксавана ўжо 208 лясных пажараў. Гэта ў чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Істотны негатыўны ўплыў на цяперашні пажаранебяспечны перыяд аказала адсутнасць кліматычную зімы: не было ападкаў  у глебе не хапае вільгаці. Пры гэтым асноўнай прычынай лясных пажараў застаецца чалавечы фактар: грамадзяне выпальваюць сухую расліннасць, парушаючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, дзяржаўная лясная ахова пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Міністэрства лясной гаспадаркі пераканаўча просіць грамадзян паклапаціцца аб захаванасці сваёй маёмасці і нагадвае пра тое, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.

Таксама міністэрства звяртае ўвагу, што на яго сайце апублікавана інтэрактыўная карта  забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З дапамогай яе можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.