Вы тут

Школьнікі падпалілі стайню ў Чашніцкім раёне


Здарэнне адбылося ўдзень у вёсцы Копцевічы. Трое вучняў другога і трэцяга класаў шпацыравалі днём па населенаму пункту. У нейкі момант яны адправіліся на размешчаную недалёка стайню. Запрыкмеціўшы дзяцей вартаўнік загадаў ім сысці, аднак гэта тых не спыніла.


Па словах школьнікаў, праз акно яны забраліся ўнутр памяшкання (жывёла ў гэты час знаходзілася на выпасе), а затым вырашылі пагрэцца. У аднаго з хлапчукоў былі запалкі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. У якасці паліва выкарыстоўвалі салому. Затым дзеці нагамі загасілі полымя і пайшлі дадому. Толькі падыходзячы да вёскі, хлопцы ўсвядомілі, што нешта пайшло не так — ад стайні валіў дым.

З-за непатушанага да канца агню жывёлагадоўчае памяшканне памерам 12 на 70 метраў сур'ёзна пацярпела. Дах быў знішчаны, пацярпелі сцены збудавання. Пажар ліквідавалі ратавальнікі, а якая прыбыўшая на месца надзвычайнага здарэння следча-аператыўная група хутка ўстанавіла вінаватых ва ўзгаранні. Сума шкоды ўстанаўліваецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.