Вы тут

Жылыя дамы ў Магілёве ў дзённы час перавядуць у рэжым прапальвання


Ацяпленне ў жылых дамах Магілёва ў дзённы час будзе пераведзена ў рэжым прапальвання. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў, піша БЕЛТА.


"Цяпер усталявалася досыць цёплае надвор'е. Аднак пакуль мы не плануем цалкам адключаць ацяпленне ў шматкватэрных дамах і сацыяльных аб'ектах горада. Яно будзе пераведзена ў рэжым прапальвання ў дзённы час. Гэта значыць па батарэях днём не будзе паступаць гарачая вада. Гэта дазволіць выканаць прыняты сацыяльны стандарт, каб тэмпература паветра ў жылых памяшканнях не апускалася ніжэй за 18 градусаў", - адзначыў Ігар Данькоў.

Па вечарах і ў начны час яшчэ захоўваецца адносна невысокая тэмпература паветра, таму ў гэты час ацяпленне будзе падавацца ў поўным аб'ёме. Па прынятым стандартам поўнае адключэнне ацяплення ў жылфондзе і сацыяльных аб'ектах адбываецца, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак усталёўваецца на адзнацы 8 градусаў цяпла і вышэй.

Прэв'ю: aqua-rmnt.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».