Вы тут

Ахоўныя экраны для медыкаў ствараюць на 3D-прынтарах у Тэхнапарку ГрДУ


Тэхнапарк Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы прыступіў да выпуску ахоўных экранаў для медыкаў.


Ад з’яўлення ідэі да яе рэалізацыі прайшло ўсяго некалькі дзён. Спачатку былі вырабленыя прататыпы, якія ўхвалілі медыкі.

— Паколькі 3D-друк не разлічаны на масавую вытворчасць, на працягу месяца мы зможам надрукаваць не больш за тысячу такіх ахоўных экранаў, — паведаміў журналістам дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ Аляксандр Васілевіч. — Але нават гэта колькасць — істотная дапамога для медыцынскай галіны цяпер. На стварэнне аднаго ахоўнага экрана ў нас сыходзіць тры гадзіны. Але мы працягваем аптымізаваць працэс, скарачаць час вытворчасці. Першыя ахоўныя экраны будуць накіраваныя ў тыя лячэбныя ўстановы вобласці, якія адчуваюць найбольшую патрэбу ў закупцы дадатковых сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў.

Для Навукова-тэхналагічнага парку Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы гэта сацыяльны праект: універсальныя ахоўныя экраны рэалізуюцца па сабекошце. Экраны вырабляюцца з высакаякаснага беларускага пластыка. У дадзены момант усе чатыры 3D-прынтары Тэхнапарка выкарыстоўваюцца выключна для таго, каб дапамагчы забяспечыць медыцынскую галіну рэгіёна неабходнымі ахоўнымі сродкамі. На іх адліваюцца элементы мацавання. Сам экран вырабляецца па тэхналогіі лазернай рэзкі. Задзейнічаны ў гэтай працы таксама і студэнты.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.