Міністэрства лясной гаспадаркі падвяло вынікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая, нагадаем, праходзіла з 28 сакавіка па 4 красавіка. Усяго за сем дзён добраахвотнікі разам з работнікамі лесагаспадарчых устаноў высадзілі больш за 23 мільёны дрэў. Асноўнымі лесаўтваральных пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы 5 435,9 гектара. Валанцёры працавалі на 2332 аб’ектах.
Усяго ў акцыі, па інфармацыі міністэрства, прынялі ўдзел больш за 42 тысячы чалавек. Акрамя пасадкі лесу валанцёры займаліся таксама ўборкай смецця і захламленасці (усяго было прыбрана 3 437 кубаметраў), рэстаўравалі месцы масавага адпачынку (да летняга сезона было падрыхтавана 200 аб’ектаў).
Старт добраахвотнай акцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой радзімы, быў дадзены каля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», пасля чаго тут была закладзена памятная алея блакітных елак. У ходзе тыднёвай акцыі памятныя алеі ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі і герояў вайны з’явіліся ў 75 розных кутках краіны. На месцы кожнай была ўстаноўлена памятная шыльда.
У хуткім часе будуць падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У кожнай вобласці будуць абраныя самая актыўная школа і самы актыўны клас, якія ўнеслі найбольшы ўклад у азеляненне краіны. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.
Міністэрства лясной гаспадаркі дзякуе добраахвотнікаў за падтрымку рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: usa.one
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.