Вы тут

Відэасэрвіс VОKА: Больш за 7,5 мільёна гадзін у тыдзень — каля экрана


Менш спорту, больш мульцікаў, кіно і серыялаў — такі вынік работы беларусаў на «аддаленцы».


Відэасэрвіс VОKА, які на мінулым тыдні прадставіў беларусам доступ да самага папулярнага кантэнту на платформе, падлічыў, як змянілася актыўнасць карыстальнікаў за апошнія тыдні, калі эпідэмія СОVІD-19 унесла свае карэкціроўкі ў планы і звычкі беларусаў. Вынікі атрымаліся красамоўныя.

Штодзённа расце як колькасць новых карыстальнікаў, так і колькасць праглядаў, а таксама час, які людзі праводзяць перад экранам.

За апошні тыдзень колькасць праглядаў кантэнту павялічылася больш чым на 60 % у параўнанні з лютым. Пры гэтым фільмы глядзяць напалову часцей, чым серыялы. Лідарамі глядацкіх пераваг застаюцца фільмы «Халоп», «Стрыптызёршы» і «Гучная сувязь». Што датычыцца серыялаў, у топ-3 за апошні тыдзень увайшлі «Утрыманкі», «Кухня» і «Фітнес». У сярэднім за раз глядзяць па тры-чатыры серыі абранага серыяла.

З тэлеканалаў, даступных на VОKА, гледачы найчасцей выбіраюць ТНТ Іntеrnаtіоnаl, ОНТ HD і TV 1000 Асtіоn. У параўнанні з лютым, у топ-3 уварваўся фільмавы канал, а навінавыя трохі здалі свае пазіцыі. Прыраслі і дзіцячыя каналы «Мульт», Nісk Jr., Nісkеlоdеоn. А вось папулярнасць спартыўных чакана знізілася — гэта звязана з адменай усіх актуальных для гледачоў спаборніцтваў.

У агульным часе прагляду ў тыдзень тэлеканалы займаюць лідзіруючую пазіцыю: за іх праглядам карыстальнікі праводзяць больш за 7,5 мільёна гадзін! Калі меркаваць па часе максімальнай глядацкай актыўнасці, то нават тыя, хто знаходзіцца на «аддаленцы», у рабочы час кантэнтам не злоўжываюць: пік праглядаў прыпадае на перыяд з 19 да 22 гадзін, а ў выхадныя нагрузка ўзрастае на 10 % у параўнанні з буднямі.

Свае карэкціроўкі ў статыстыку ўнеслі і школьныя канікулы: у топ-20 самых папулярных серыялаў увайшлі адразу дзевяць мультыплікацыйных фільмаў. Больш за ўсё дзецям падабаюцца «Барбоскіны», «Смяшарыкі» і «Мі-мі-мішкі». Але «Пакемон: чорнае і белае», «Фіксікаў», «Машу і Мядзведзя» яны таксама глядзяць з задавальненнем.

Вялікую колькасць праглядаў сабраў навукова-папулярны фільм «Таварыш вірус: вучоныя пра каранавірус». У цэлым карыстальнікі аддаюць перавагу лёгкім камедыям, часцей за ўсё расійскім і савецкім, а таксама расійскім серыялам.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: amp.hyser.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».