Вы тут

Выйшаў зборнiк «Паэзiя перыяду Вялiкай Айчыннай вайны»


«Залатая калекцыя беларускай лiтаратуры» папоўнiлася новай кнiгай выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» — зборнiкам «Паэзiя перыяду Вялiкай Айчыннай вайны».


Дзевятнаццаты том (а ўсяго адмысловая бiблiятэка з найлепшых здабыткаў беларускай лiтаратуры на працягу ўсёй яе гiсторыi мае складацца з 50 кнiг) уклаў доктар фiлалагiчных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Алесь Бельскi. Ён жа з'яўляецца i аўтарам грунтоўнай прадмовы. У ваенную паэтычную анталогiю ўвайшлi творы Эдзi Агняцвет, Алеся Астапенкi, Змiтрака Астапенкi, Анатоля Астрэйкi, Мiколы Аўрамчыка, Захара Барсука, Алеся Бачылы, Петруся Броўкi, Канстанцыi Буйло, Антона Бялевiча, Мiхася Васiлька, Васiля Вiткi, Анатоля Вялюгiна, Мiколы Гамолкi, Пятра Глебкi, Алеся Жаўрука, Аляксея Зарыцкага, Мiколы Засiма, Алеся Звонака, Анатоля Iверса, Мiхася Калачынскага, Пятра Калбыкi, Кастуся Кiрэенкi, Мiхася Клiмковiча, Якуба Коласа, Аляксея Коршака, Кандрата Крапiвы, Сяргея Крыўца, Аркадзя Куляшова, Янкi Купалы, Максiма Лужанiна, Мiхася Машары, Алеся Мiлюця, Аркадзя Моркаўкi, Янкi Непачаловiча, Сяргея Новiка-Пеюна, Рыгора Няхая, Пiмена Панчанкi, Пiлiпа Пестрака, Паўлюка Пранузы, Пятра Прыходзькi, Адама Русака, Аляксея Русецкага, Лявона Случанiна, Мiколы Сурначова, Паўла Сушко, Максiма Танка, Нiны Тарас, Валянцiна Таўлая, Генадзя Шведзiка.

А гэта — i тыя творцы, што знаходзiлiся на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, i тыя, хто паспеў выехаць у эвакуацыю i рабiў усё магчымае дзеля Вялiкай Перамогi, i падпольшчыкi, удзельнiкi партызанскага руху на тэрыторыi акупаванай нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi Беларусi. «Як ад роднай галiнкi дубовы лiсток адарваны, / Родны Мiнск я пакiнуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны», — пiсаў у пачатку паэмы «Сцяг брыгады» Аркадзь Куляшоў. Асобнай кнiгай гэты твор быў выдадзены ў 1943 годзе. Першыя ўрыўкi друкавалiся ў газеце «Савецкая Беларусь» яшчэ ў студзенi 1943 года. А вось што пiсаў паэт Валянцiн Таўлай у сакавiку 1944 года ў акупаваным гiтлераўцамi Навагрудку: «Яшчэ палаюць сотнi сёл нязгасшых... / Цi ж мы не ведаем, хто дымам край спавiў, / аб сцены разбiваў дзяцей нявiнных нашых /i рукi мыў у матчынай крывi?..»

Анталогiяй болю, кнiгай барацьбы, змагання i мужнасцi паўстае дзевятнаццаты том «Залатой калекцыi беларускай лiтаратуры». Вось з якой крынiцы варта чэрпаць сiлы для трываласцi духу!..

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Загаловак у газеце: Паэзiя барацьбы i змагання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».