Вы тут

16 тысяч ветэранаў, інвалiдаў ВАВ і тых, хто пацярпеў ад наступстваў вайны, атрымалi матэрыяльную дапамогу


Пачынаючы з 1 красавiка, амаль 16 тысяч ветэранаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама тых, хто пацярпеў ад наступстваў вайны, ужо атрымалi аднаразовую матэрыяльную дапамогу да 75-годдзя Перамогi.


Як паведамiла прэс-служба Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, аднаразовая матэрыяльная дапамога складае:

  • 2500 рублёў — Героям Савецкага Саюза;

1700 рублёў:

  • інвалiдам i ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, асобам, якiя бралi ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года;
  • асобам, якiя бралi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;
  • 900 рублёў — ветэранам вайны з лiку асоб:
  • узнагароджаных ордэнамi або медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;
  • якiя працавалi на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскiх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог;
  • якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года да 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленiнграда», узнагароджаных знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда»;

700 рублёў — грамадзянам, якiя пацярпелi ад наступстваў вайны:

  • членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, якiя загiнулi (памерлi), знiклых без вестак у гады Вялiкай Айчыннай вайны, а менавiта:
  • сужэнцам, якiя не ўступiлi ў новы шлюб;
  • дзецям i iншым утрыманцам загiнулых (братам, сёстрам, пасынкам, падчаркам), якiя маюць iнвалiднасць з дзяцiнства;
  • былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады Другой сусветнай вайны, якiм устаноўлена павышэнне пенсii на ўказанай падставе ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
  • iнвалiдам з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii, калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў.

Пры гэтым у Мiнпрацы адзначылi, што пры наяўнасцi права на атрыманне аднаразовай матэрыяльнай дапамогi па некалькiх падставах дапамога аказваецца па падставе, якая прадугледжвае найбольшую выплату.

​На 1 красавiка 2020 года ў Беларусi пражывала:

  • 4785 ветэранаў вайны;
  • 14 532 асоб, якiя пацярпелi ад наступстваў вайны.

Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: yandex.ua

Загаловак у газеце: Ветэраны атрымлiваюць дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».