Вы тут

Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта адно з самых старажатных і важных яўрэйскіх свят больш як тры тысячагоддзі з'яўляецца сімвалам імкнення да свабоды, сцвярджае права народаў самастойна выбіраць свой шлях.

"Гэтыя базавыя каштоўнасці маюць агульначалавечае значэнне і нагадваюць усяму свету, што людзі, якія поўныя веры і не губляюць надзеі, пераадолеюць любыя цяжкасці і знойдуць сваю запаветную зямлю", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэтыя радасныя вясеннія дні сталі для вернікаў часам вернасці традыцыям і абнавілі ў душах самыя светлыя мары.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.